Уладзіслаў Русланавіч Мікульскі

Уладзіслаў Русланавіч Мікульскі (нар. 11 красавіка 1998, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Баскетбол
Уладзіслаў Русланавіч Мікульскі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 11 красавіка 1998(1998-04-11) (25 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 Імпульс-БДУІР
2014—2015 Цмокі-Мінск-2
2015—2016 Імпульс-БДУІР
2016—2019 Вэнтспілс
2019 Спартак-Прымор’е[d]
2019—2020 Імпульс-БДУІР
2020—2022 Барысфен
2022—0000 Цмокі-Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Выхаванец СДзЮШАР БК «Мінск-2006». Першы трэнер — Фёдар Мікалаевіч Радэнка[1].

Выступаў за юнацкі склад сталічных «драконаў», акрамя таго, гуляў за мінскі «Імпульс-БДУІР», а таксама за фарм-каманду латвійскага «Вэнтспілса». У ліпені 2019 года перайшоў у расійскі клуб «Спартак-Прымор’е»[2]. У 2020—2022 гадах быў у складзе магілёўскага «Барысфена», дзе тройчы стаў сярэбраным прызёрам нацыянальнага першынства і быў прызнаны лепшым маладым гульцом чэмпіянату Беларусі-2019/20[3] і Кубку Беларусі-2020[4], лепшым абаронцам Кубку Беларусі-2021[5] і лепшым форвардам чэмпіянату Беларусі-2021/22[6].

У ліпені 2022 года вярнуўся ў БК «Цмокі-Мінск».

Выступаў за юніёрскую (2015—2016), моладзевую (2017—2018) і нацыянальную (з 2020) зборную Беларусі.

Кар’ера правіць

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць