Уладзіслаў Сцяпанавіч Мікуляк

украінскі футбаліст і трэнер

Уладзіслаў Мікуляк (нар. 30 жніўня 1984, Ужгарад) — украінскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Мынай».

Футбол
Уладзіслаў Мікуляк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Сцяпанавіч Мікуляк
Нарадзіўся 30 жніўня 1984(1984-08-30)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 182 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Мынай
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2011 Украіна Закарпацце (Ужгарад) 173 (20)
2001—2002   Украіна Закарпацце-2 (Ужгарад) 26 (3)
2011—2012 Украіна Крымцяпліца (Маладзёжны) 30 (5)
2012—2013 Украіна Гаверла (Ужгарад) 7 (0)
2013   Украіна Палтава 9 (1)
2014 Беларусь Слуцк 10 (0)
2014 Венгрыя Варда (Кішварда) 4 (0)
2015 Венгрыя Цісаканьяр 13 (3)
2015—2016 Славакія Длге Клчова 26 (11)
2016—2020 Украіна Мынай 42 (0)
2020 Украіна Хуст 5 (2)
2021 Украіна Медэя 2 (1)
2021— Украіна Хуст 1 (1)
Трэнерская кар’ера
2020— Украіна Мынай трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 верасня 2021.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Закарпацце» правіць

У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за ДЮСШ Цярнопаль і СДЮШАР Ужгарад. 30 ліпеня 2005 дэбютаваў за ўжгарадскае «Закарпацце» ў чэмпіянаце Украіны, у матчы супраць кіеўскага «Дынама», які завяршыўся з лікам 1:2. Па выніках сезона 2005/06 «Закарпацце» вылецела ў Першую лігу, а Мікуляк мог апынуцца ў складзе данецкага «Металурга», аднак застаўся ва ўжгарадскім клубе. Узімку 2007 года быў на праглядзе ў сімферопальскай «Таўрыі» і ў кіеўскім «Дынама», але ўсё роўна вярнуўся ў «Закарпацце».

У снежні 2008 года з’явілася інфармацыя што Мікуляк можа стаць гульцом льежскага «Стандарта». Таму калі 31 снежня ў Мікуляка скончыўся кантракт з «Закарпаццем», Уладзіслаў не стаў яго падаўжаць дзеля пераходу ў стан клуба з Бельгіі. Аднак у лютым 2009 года падпісаў-такі кантракт з «Закарпаццем», так і не здолеўшы працаўладкавацца ў іншым клубе.

У сезоне 2011/12 выступаў за «Крымцяпліцу» ў Першай лізе Украіны, але ўжо летам 2012 года вярнуўся ва ўжгарадскі клуб, які выйшаў у Прэм’ер-лігу і стаў называцца «Гаверлай». У камандзе узяў 23 нумар, аднак замацавацца ў камандзе не здолеў, згуляўшы да канца года толькі ў 6 матчах, з-за чаго ў пачатку 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў «Палтаву» з першай лігі. Улетку 2013 года вярнуўся ва Ужгарад, аднак у асноўны склад не прабіўся. У другой палове 2013 гуляў за моладзевы склад закарпацкага клуба.

«Слуцк» правіць

У сакавіку 2014 года, перад самым пачаткам чэмпіянату Беларусі, папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі «Слуцка»[2]. У складзе слуцкага клуба ў асноўным выхадзіў на замену. У маі стаў радзей з’яўляцца на полі, і ў выніку 13 чэрвеня 2014 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў скасаваны[3][4].

Апошнія гады правіць

З кастрычніка 2014 года стаў выступаць у трэцім дывізіёне Венгрыі за клуб «Варда». Пазней гуляў у ніжэйшых лігах за венгерскі «Цісаканьяр» і славацкі «Длге Клчова». З 2016 года пачаў выступіць на радзіме за клуб «Мынай» у чэмпіянаце Закарпацкай вобласці, гэты клуб у 2018 годзе заявіўся ў Другую лігу Украіны. У жніўні 2020 года, пасля выхаду «Мыная» ў Прэм’ер-лігу, паўабаронца вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру і перайсці на трэнерскую працу ў клубе, пры гэтым у якасці аматара працягваў гуляць у чэмпіянаце Закарпацкай вобласці.

Міжнародная кар’ера правіць

У складзе студэнцкай зборнай Украіны па футболе стаў пераможцам летняй Універсіяды-2009.

Зноскі