Ульскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Ульскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Ула.
Ульскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Бешанковіцкі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ула |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 886 |
Плошча | 160 км² |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт | |
ГісторыяПравіць
20 жніўня 1924 года ўтвораны ў складзе Ульскага раёна (з 8 ліпеня 1931 года ў складзе Бешанковіцкага раёна) Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці). 9 верасня 1946 года сельсавет перададзены адноўленаму Ульскаму раёну Віцебскай вобласці. Сельсавет быў рэарганізаваны ў пасялковы савет.
Адноўлены 8 красавіка 2004 года. Ульскаму сельсавету былі перададзеныя ўсе вёскі скасаванага Ульскага пасялковага савета і скасаванага Сокараўскага сельсавета[1].
НасельніцтваПравіць
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1886 чалавек[2], з іх 91,9 % — беларусы[3].
Зноскі
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области» Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55(руск.)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.