Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыны
Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыны — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Умань.
Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыны | |
---|---|
Уманський державний педагогічний університет імені Павла Тичини | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Уманський державний педагогічний університет імені Павла Тичини |
Міжнародная назва | Pavlo Tychyna Uman State Pedagogical University |
Заснаваны | 1930 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Аляксандр Бэзлюдны |
Студэнты | 10 000 |
Юрыдычны адрас |
вул. Садовая 2, 20300 г. Умань, Чаркаская вобл., Украіна |
Сайт | udpu.edu.ua |
ГісторыяПравіць
- 1930 — заснаваны як Інстытут сацыяльнага выхавання; меў 4 факультэты: тэхніка-матэматычны, сацыяльна-эканамічны, літаратурны і біялагічны; навучанне доўжылася тры гады; першы набор — 120 студэнтаў;
- 1933 — перайменаваны ў педагагічны інстытут з чатырохгадовым тэрмінам навучання, меў 4 факультэты: гістарычны, літаратурны, матэматычны і біялагічны;
- 1935 — перайменаваны ў настаўніцкі інстытут; 2 факультэта: фізіка-матэматычны і натуральна-геаграфічны;
- 15 чэрвеня 1944 — аднавіў працу ў складзе 2 аддзяленняў: фізіка-матэматычнага і натуральна-геаграфічнага;
- 1946 — аднавіў дзейнасць гістарычны факультэт;
- 1947 — быў далучаны натуральны факультэт Адэскага настаўніцкага інстытута, праз год — такі жа факультэт Кіеўскага настаўніцкага інстытута;
- 1952 — Уманскі настаўніцкі інстытут рэарганізаваны ва Уманскі дзяржаўны педагагічны інстытут;
- 1960 — створаны факультэт педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі;
- 1967 — інстытуту было прысвоена імя Паўла Рыгоравіча Тычыны — украінскага паэта, перакладчыка, публіцыста, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча УНР і УССР;
- 1976 — інстытут пачаў падрыхтоўку настаўнікаў агульнатэхнічных дысцыплін і працы;
- 1998 — інстытут рэарганізаваны ва Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыны.
СтруктураПравіць
- Інстытут эканомікі і бізнес-адукацыі;
- Гістарычны факультэт;
- Натуральна-геаграфічны факультэт;
- Факультэт дашкольнай і спецыяльнай адукацыі;
- Факультэт пачатковай адукацыі;
- Факультэт сацыяльнай і псіхалагічнай адукацыі;
- Факультэт мастацтваў;
- Факультэт фізічнага выхавання;
- Факультэт замежных моў;
- Факультэт украінскай філалогіі;
- Факультэт інжынерна-педагагічнай адукацыі;
- Факультэт фізікі, матэматыкі і інфарматыкі.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыны
- Афіцыйная старонка ўніверсітэта