Унс Джа́бір[2], Онс Жабер (араб. أُنْس جابر‎‎; нар. 28 жніўня 1994(1994-08-28), Ksar Hellal[d], Туніс) — туніская тэнісістка; фіналістка трох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2022, 2023 і Адкрыты чэмпіянат ЗША-2022); пераможца чатырох турніраў WTA ў адзіночным разрадзе.

Тэніс
Унс Джабір
Унс Джабір у 2021 годзе
Унс Джабір у 2021 годзе
Нарадзілася 28 жніўня 1994(1994-08-28) (29 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Туніс, Туніс
Рост 167 см
Вага 66 кг
Прафесійная кар’ера 2010 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Ісам Джэлалі[en]
Прызавыя грошы 12 379 307 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 429–232[1]
Тытулы 4 WTA, 11 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 2 (27 чэрвеня 2022)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/4 фіналу (2020)
Францыя 1/4 фіналу (2023)
Уімблдан Фінал (2022, 2023)
ЗША Фінал (2022)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 30–30[1]
Тытулы 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 116 (3 лютага 2020)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 3-і раўнд (2020)
Уімблдан 1-ы раўнд (2019)
ЗША 2-і раўнд (2019)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 17 красавіка 2023 года

Пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2011); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2010); былая чацвёртая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.

Агульная інфармацыя правіць

Унс — адна з чатырох дзяцей Саміры і Рыды Джабіраў; у яе таксама ёсць два браты (Хацім і Марван) і адна сястра (Ясмін). З 2015 года замужам за былым расійска-туніскім фехтавальшчыкам на рапірах Карымам Камунам[fr] (нар. 1986). Муж дапамагае Джабір у якасці фітнес-трэнера. Унс валодае арабскай, французскай і англійскай мовамі, вывучае рускую.

У тэнісе з шасці гадоў; улюбёнае пакрыццё — цвёрдае (хард).

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць