Універсітэт Канкорд

Універсітэт Канкорд (англ.: Concord University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Атэнс у штаце Заходняя Вірджынія.

Універсітэт Канкорд
англ.: Concord University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Concord University
Заснаваны 1872
Студэнты 1 807[1]
Краіна
Размяшчэнне Атэнс, Заходняя Вірджынія, ЗША
Сайт concord.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Вучэльня была заснавана 28 лютага 1872 года, калі заканадаўчы сход штата Заходняя Вірджынія прыняў Акт аб размяшчэнні філіяла дзяржаўнай нармальнай школы ў горадзе Канкорд-Чэрч у акрузе Мерсер. Гэтая вучэльня была заснавана ветэранамі, якія ў часе Грамадзянскай вайны ваявалі як на баку Саюза, так і Канфедэрацыі (фр.: concorde, літаральна — «згода»).

Структура

правіць
  • Каледж прафесійных і вольных студый
  • Каледж прыродазнаўчых навук, матэматыкі і здароўя
  • Аспірантура

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі

правіць