Універсітэт Мінесоты (Манката)
Універсітэт штата Мінесота, Манката, або Дзяржаўны універсітэт Мінесоты ў Манката (англ.: Minnesota State University, Mancato, або скарочана англ.: MSU ці англ.: MNSU) — дзяржаўны ўніверсітэт у Манката, у штаце Мінесота, ЗША. Заснаваны як Другая дзяржаўная нармальная школа (англ.: Second State Normal School) ў 1858 годзе, ён быў прызначаны да Манката ў 1866 годзе і афіцыйна адкрыты як Нармальная школа Манката (англ.: Mankato Normal School) ў 1868 годзе. Гэта другая з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў у сістэме дзяржаўных каледжаў і універсітэтаў Мінесоты. Гэта таксама другі па велічыні універсітэт у штаце і ён мае больш за 123000 жывых выпускнікоў па ўсім свеце. Гэта найбольш усебаковы па ахваце з сямі дзяржаўных універсітэтаў Мінесоты і згадваецца як флагман у сістэме дзяржаўных каледжаў і універсітэтаў Мінесоты. Гэты універсітэт — важная частка эканомікі Паўднёвай Мінесоты і ўсяго штату, паколькі штогод прыносіць у эканоміку Мінесоты больш за 781 млн. долараў.
Універсітэт штата Мінесота, Манката | |
---|---|
Міжнародная назва | Minnesota State University, Mancato (MSU, MNSU) |
Заснаваны | 1858 |
Тып | Дзяржаўны |
Студэнты | 14 761[1] і 13 067[2] |
Размяшчэнне |
![]() |
Сайт | mnsu.edu |
![]() |
Дзяржаўны універсітэт Мінесоты ў Манката прапануе 130 праграм бакалаўрыяту, 75 праграм магістратуры і 4 доктарскія праграмы. Тут праводзіцца адзіная нацыянальная, рэгіянальная і дзяржаўная акрэдытаваная авіяцыйная праграма ў Мінесоце. Студэнтаў абслугоўваюць 750 штатных выкладчыкаў: па колькасці, на кожных 21 студэнта прыходзіцца 1 выкладчык. У дадатак да асноўнага кампуса, ва універсітэце працуюць два кампусы-спадарожнікі: адзін у прыгарадзе Ідайны, а другі ў Аватоне. Праз Каледж пашыранага навучання універсітэт забяспечвае ступень бакалаўра ў Грамадскім каледжы Нормандэйл у Блумінгтане і праводзіць праграмы праз Інтэрнет-кампус.
Зноскі
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.