Універсітэт Парыж III Новая Сарбона
Універсітэт Парыж III Новая Сарбона (фр.: L’université Paris 3 Sorbonne Nouvelle) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы. Спецыялізуецца ў галіне літаратуры, моў, тэатральнага мастацтва і камунікацый. Заснаваны ў 1970 годзе на базе факультэта літаратуры ў выніку рэарганізацыі Парыжскага ўніверсітэта.
Універсітэт Парыж III Новая Сарбона (Парыж ІІІ) | |
---|---|
фр.: L’université Paris 3 Sorbonne Nouvelle | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: L’université Paris 3 Sorbonne Nouvelle |
Міжнародная назва | англ.: Sorbonne Nouvelle University Paris 3 |
Заснаваны | 1970 |
Тып | дзяржаўная ВНУ |
Студэнты | 16 161[1] |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | univ-paris3.fr |
![]() |
СтруктураПравіць
ФакультэтыПравіць
- Факультэт нямецкай мовы
- Факультэт кінамастацтва
- Факультэт камунікацый
- Факультэт дыдактыкі французскай мовы як замежнай
- Факультэт еўрапейскіх цывілізацый
- Факультэт іберыйскай і лацінаамерыканскай цывілізацый
- Факультэт тэатральнага мастацтва
- Факультэт італьянскай мовы
- Факультэт прыкладных замежных моў
- Факультэт лацінскай і французскай літаратуры і лінгвістыкі
- Факультэт англа-саксонскіх цывілізацый
- Факультэт усходніх і арабскіх цывілізацый
- Факультэт агульнай літаратуры