Універсітэт Парыж VIII

Універсітэт Парыж VIII Венсен – Сэн-Дэні (фр.: Université Paris 8 Vincennes-Saint-Denis) або Універсітэт Парыж VIII (фр.: Université Paris 8) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.

Універсітэт Парыж VIII Венсен – Сэн-Дэні
(Парыж VIII)
фр.: Université Paris 8 Vincennes-Saint-Denis
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Paris 8 Vincennes-Saint-Denis
Міжнародная назва англ.: University of Paris 8 Vincennes-Saint-Denis
Заснаваны 1969
Тып дзяржаўная ВНУ
Студэнты 22 023[1]
Размяшчэнне Парыж
Сайт univ-paris8.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца з заснавання эксперыментальнага ўніверсітэцкага цэнтра ў Венсэне ў 1969 годзе (часова факультэт тажы яшчэ адзінага Парыжскага ўніверсітэта). У заснаванні гэтага ўніверсітэта ўдзельнічаюць такія знакамітыя філосафы свайго часу як Мішэль Фуко, Жыль Дэлёз, Жан Франсуа Ліатар і інш. Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта - заўзятыя ўдзельнікі майскіх падзей 1968 года ў Парыжы. Выкладанне многіх прадметаў адрозніваецца ад іншых універсітэтаў сваім анты-акадэмізмам, рознабаковымі інавацыямі. Многія лекцыі чытаюцца ўвечары, што значна палягчае вучобу ўжо працуючым студэнтам. У 1980 годзе ўніверсітэт высяляецца з Венсенскага лесу ў прадмесце Сэн-Дэні. Універсітэцкія будынкі зносяць. Пераезд робіцца супраць жадання студэнтаў і прафесараў універсітэта. На працягу яшчэ 4 гадоў яны спрабуюць дамагчыся вяртання ў Венсен.

Структура правіць

Факультэты правіць

  • эканомікі і менеджменту
  • мастацтва, філасофіі і эстэтыкі
  • культуры і камунікацый
  • права і палітычных навук
  • гісторыі, літаратуры і сацыялогіі
  • філалогіі
  • матэматыкі, інфарматыкі, тэхналогій і камунікацый
  • практычнай псіхалогіі
  • лінгвістыка
  • навакольнага асяроддзя, тэрыторый і цывілізацый

Зноскі

Спасылкі правіць