Універсітэт Сарбона
Універсітэт Сарбона (фр.: Sorbonne Université) — французская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Універсітэт Сарбона | |
---|---|
фр.: Sorbonne Université | |
Арыгінальная назва | фр.: Sorbonne Université |
Міжнародная назва | англ.: Sorbonne University |
Заснаваны | 1257 |
Год рэарганізацыі | 2018 |
Студэнты | 56 821[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Парыж |
Узнагароды |
label Culture Libre[d] (2024) |
Сайт | sorbonne-universite.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьУтвораны ў 2018 годзе ў выніку зліцця Універсітэта Парыж IV Сарбона і Універсітэта П’ера і Марыі Кюры разам з яшчэ некалькімі меншымі ўстановамі. Цяперашні статус універсітэт атрымаў у 2018 годзе, але вытокі ўстановы ўзыходзяць да 1257 года, калі Рабер дэ Сарбон заснаваў Сарбонскі каледж у рамках сярэдневяковага Парыжскага ўніверсітэта. Сёння гэта адзін з самых прэстыжных універсітэтаў Еўропы і свету. Выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта атрымалі больш за 30 Нобелеўскіх прэмій у розных галінах навукі.
Структура
правіць- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт медыцынскіх навук
Зноскі
- ↑ ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.