Універсітэт Сарбона Парыж-Поўнач
Універсітэт Сарбона Парыж-Поўнач (фр.: Université Sorbonne-Paris-Nord), таксама Універсітэт Парыж ХІІІ — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Універсітэт Сарбона Парыж-Поўнач (Парыж XIII) | |
---|---|
фр.: Université Sorbonne-Paris-Nord | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Sorbonne-Paris-Nord |
Міжнародная назва | англ.: Sorbonne Paris North University |
Заснаваны | 1970 |
Тып | дзяржаўная ВНУ |
Студэнты | 22 710[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | univ-paris13.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьУніверсітэт быў створаны ў пачатку 1960-х гадоў па ініцыятыве рэктара да гэтага яшчэ адзінага Парыжскага ўніверсітэта ў рамках адкрыцця трэцяга навуковага факультэта Сен-Дэні – Вільтанез. Першапачаткова ўніверсітэт называўся універсітэцкім цэнтрам Сен-Дэні, але пазней, у фармаце рэформы, падчас якой было прынята рашэнне аб стварэнні 13 аўтаномных міждысцыплінарных універсітэтаў, пакліканых замяніць факультэты Парыжскага ўніверсітэта, ВНУ атрымала новую назву і парадкавы нумар: Універсітэт Парыж XIII ці Універсітэт Парыж-Поўнач. Праектавалі будынкі ўніверсітэта архітэктары Адрыян Файнзільберг і Жуль Анспах ў рамках рэканструкцыі Вільтанеза. У першым будынку ўніверсітэта, пабудаваным у 1970 годзе, навучаюцца студэнты ў такіх дысцыплінах, як права, эканоміка і гуманітарныя навукі. У 1972 годзе было завершана будаўніцтва двух бібліятэк універсітэта.
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022 — MENJ, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
правіць- [www.univ-paris13.fr Сайт універсітэта] (фр.)