Універсітэт імя Г. Мак-Эвана

Універсітэт імя Г. Мак-Эвана (англ.: MacEwan University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эдмантан у правінцыі Альберта, Канада.

Універсітэт імя Г. Мак-Эвана
англ.: MacEwan University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: MacEwan University
Заснаваны 1971
Размяшчэнне Эдмантан, Альберта, Канада
Сайт macewan.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Установа названа ў гонар Гранта Мак-Эвана, пісьменніка, педагога і былога віцэ-губернатара правінцыі Альберта.

Заснаваная ў 1971 годзе як двухгадовы каледж, у 2009 годзе вучэльня стала шостым дзяржаўным універсітэтам правінцыі.

Структура правіць

  • Факультэт мастацтваў і навук
  • Факультэт выяўленчага мастацтва і камунікацый
  • Факультэт здароўя і грамадскіх студый
  • Факультэт медсястрынства
  • Школа бізнесу
  • Школа бесперапыннай адукацыі

Спасылкі правіць

Заўвагі правіць