Універсітэт імя Херыёта і Вата

універсітэт у Эдынбургу, Вялікабрытанія

Універсітэт імя Херыёта і Вата (англ.: Heriot-Watt University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эдынбург у Шатландыі. Названы ў гонар ювеліра і філантропа Джорджа Херыёта і інжынера-вынаходніка Джэймса Вата.

Універсітэт імя Херыёта і Вата
англ.: Heriot-Watt University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Heriot-Watt University
Заснаваны 1821
Год рэарганізацыі 1966
Студэнты 29 000
Размяшчэнне Эдынбург, Шатландыя
Сайт hw.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Ён быў заснаваны ў 1821 годзе як Эдынбургская школа мастацтваў, першы ў свеце інстытут механікі, а затым атрымаў статус універсітэта каралеўскай граматай у 1966 годзе. Гэта восьмая старэйшая ўстанова вышэйшай адукацыі ў Вялікабрытаніі. Універсітэт вядомы сваёй накіраванасцю на навуку і тэхніку, гэта адзін з 39 "старых" універсітэтаў у Вялікабрытаніі, які ўваходзіць у другі кластар элітных універсітэтаў пасля Оксфарда і Кембрыджа.

Структура правіць

  • Школа энергетыкі, геанавук, інфраструктуры і грамадства
  • Школа інжынерных і фізічных навук
  • Школа сацыяльных навук
  • Школа матэматычных і камп'ютарных навук
  • Школа тэкстылю і дызайну
  • Бізнес-школа
  • Інстытут урбаністыкі

Зноскі

Спасылкі правіць