Усевалад Мікалаевіч Максімовіч
Усевалад Мікалаевіч Максімовіч (укр.: Максимович Всеволод Миколайович; 1894 — 1914) — украінскі мастак-графік, ілюстратар, дэкаратар, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў стыля ар-нуво і сымвалізма ў Расіі ў пачатку XX стагоддзя. Зазнаў уплыў Обры Бёрдслі, звяртаўся да прыёмаў польскіх і расійскіх прадстаўнікоў акадэмізму — такіх, як Генрык Семірадскі, Сцяпан Бакаловіч. Развіваў сімвалічныя тэндэнцыі мастацтва позніх прэрафаэлітаў. Малюнкі Максімовіча, адметныя вытанчанасцю і дэкаратыўнай элегантнасцю вобразаў, віртуознай гульнёй тонкіх ліній і сілуэтаў, адыгралі важную ў фарміраванні графікі стылю «мадэрн» у Расіі і Украіны .
Усевалад Мікалаевіч Максімовіч | |
---|---|
укр.: Максимович Всеволод Миколайович | |
| |
Дата нараджэння | 1894 |
Месца нараджэння | Палтава, Расійская імперыя |
Дата смерці | 1914 |
Месца смерці | Масква, Расійская імперыя |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | Іван Мясаедаў |
Мастацкі кірунак | мадэрн, сімвалізм |
Вядомыя працы | «Пацалунак» |
Уплыў | Обры Бёрдслі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУсевалад Максімовіч нарадзіўся ў Палтаве. Адтуль з’ехаў у Маскву, дзе працягнуў вучобу ў студыі вядомага архітэктара Івана Рэрберга, прафесара Вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, дзякуючы якому захапіўся сімвалізмам і творчасцю Урубеля. У Маскве Усевалад пазнаёміўся з Міхаілам Ларыёнавым, Велімірам Хлебнікавым, Васілём Каменскім, Канстанцінам Бальшаковым, сёстрамі Сіняковымі і іншымі мастакамі і паэтамі-футурыстамі.
Усевалад Максімовіч быў самабытным мастаком, адным з найбольш яскравых ўкраінскіх прадстаўнікоў стылю мадэрн. Росквіт яго творчасці прыпадае на перыяд з 1912 па 1914 гады, калі ім былі створаны найбольш выдатныя работы — гіганцкія пано, у якіх адчуваўся ўплыў ар-нуво Обры Бёрдслі. У сваіх карцінах Усевалад Максімовіч выкарыстоўваў велізарную колькасць мастацкіх прыёмаў. Асноўнымі вобразамі для яго былі вобразы антычнасці. Яго карціны аднаўляюць архаічны культ урадлівасці. На іх — шматлікія гірлянды з раслінных узораў, якімі аплеценыя персанажы, падобныя на алімпійскіх волатаў. У працах Максімовіча прасочваецца манера філіграннай працы Обры Бёрдслі, Юліуса Дзітца, Томаса Тэадора Гейнэ і Канстанціна Сомава, а таксама іх маскоўскіх паслядоўнікаў — М. Феафілактава і В. Міліоці. У іх таксама адгадваецца ўплыў традыцый Імператарскай акадэміі мастацтваў, дзе малады мастак пазнаёміўся з творамі расійскіх, украінскіх і польскіх майстроў — такіх як Сцяпан Бакаловіч, Вільгельм Катарбінскі, Генрык Семірадскі і іх паслядоўнікаў І. Бродскага, Ф. Крычаўскага і І. Мясаедава. Максімовіч быў членам мастацка-філасофскага аб’яднання «Сад багоў», які ўзначальваў мастак Іван Мясаедаў, настаўнік Максімовіча.
Усевалад Максімовіч вёў багемны лад жыцця, ужываў наркотыкі і алкаголь. У 1914 годзе ён сыграў галоўную ролю ў авангардным фільме «Драма ў кабарэ футурыстаў». Неўзабаве пасля гэтага ён скончыў жыццё самагубствам. Хутчэй за ўсё, прычынай, якая натхніла мастака на такі крок, стаў правал яго персанальнай выставы ў Маскве. Па іншай версіі самагубства выклікала нешчаслівая любоў. Доўгія гады пасля смерці мастака яго працы заставаліся малавядомымі. Новае адкрыццё самабытнай творчасці Усевалада Максімовіча і ўсплёск цікавасці да яго адбыліся дзякуючы выставе «Скрыжаванні: мадэрнізм на Украіне, 1910—1930», якая праходзіла ў 2007 годзе ў Чыкагскім культурным цэнтры.
Галерэя
правіць-
Мужчынскі партрэт, 1912
-
Арганаўты, 1914
-
Банкет, 1914
-
Карнавал, 1913
-
Нудызм, 1914
-
Трытон
Зноскі
Спасылкі
правіць- Сторінки українського модерну. Історія та сучасність. І. Горбачова Архівавана 11 верасня 2007. (укр.)
- Гісторыя Палтавы. Усевалад Максімовіч (укр.)
- Ростані. Джон Боулт (руск.)