Усеіндыйская футбольная федэрацыя
Усеіндыйская футбольная федэрацыя (хіндзі: अखिल भारतीय फुटबॉल महासंघ
англ.: All India Football Federation) — арганізацыя, якая здзяйсняе кантроль і кіраванне футболам у Індыі пад юрысдыкцыяй Міністэрства па справах моладзі і спорту Індыі. Федэрацыя з'яўляецца арганізатарам зборных каманд Індыі і кантралюе правядзенне нацыянальнага чэмпіянату і шэрагу іншых агульнанацыянальных турніраў. Федэрацыя была заснавана ў 1937 годзе і была прынята ў лік членаў ФІФА ў 1948 годзе. У 1954 годзе УІФФ стала адной з краін-заснавальніц Азіяцкай канфедэрацыі футбола (АФК), а ў 1997 годзе — Федэрацыі футбола Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі.
Усеіндыйская футбольная федэрацыя | |
---|---|
хіндзі: अखिल भारतीय फुटबॉल महासंघ англ.: All India Football Federation | |
Заснавана | 23 чэрвеня 1937 |
Уступ у ФІФА | 1948 |
Уваходжанне ў АФК | 954 |
Сайт | [1] |
ГісторыяПравіць
У 1996 годзе УІФФ заснавала першую нацыянальную лігу ў краіне, паўпрафесійную Нацыянальную футбольную лігу[1]. Да гэтага большасць клубаў гулялі ў дзяржаўных лігах або асобных агульнанацыянальных турнірах[1].
У 2006 годзе УІФФ перафарматаваў лігу ў I-лігу, каб зрабіць турнір цалкам прафесійным[2]. Аднак на працягу наступных сезонаў ліга несла страты ад недахопу папулярнасці з-за дрэннага маркетынгу[3].
У жніўні 2022 года ФІФА прыпыніла дзейнасць федэрацыі за парушэнне яе статута аб умяшанні трэціх асоб. Індыя пазбавілася правоў на правядзенне міжнародных футбольных турніраў, у тым ліку Чэмпіянату свету па футболе сярод дзяўчат да 17 гадоў, запланаванага на кастрычнік 2022 года[4].
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (англ.)
Зноскі
- ↑ а б Milles, James; Dimeo, Paul (2001). Soccer in South Asia: Empire, Nation, Diaspora. ISBN 9781135276577. https://books.google.com/books?id=GR-4AQAAQBAJ&q=National+Football+League+India+football+league+1996&pg=PT41. Retrieved on 6 November 2020.
- ↑ AIFF's I-League to have 10 teams , Rediff (21 November 2007).
- ↑ The fall of the I-league , Livemint (6 January 2016).
- ↑ ФИФА приостановила членство Всеиндийской футбольной федерации (руск.)