Адкрыць галоўнае меню
Адноўлены сабор на Успенскай горцы

Успенская Гара (Успенская горка, Лысая гара) — гістарычнае месца ў Віцебску на высокім левым беразе Заходняй Дзвіны.

З поўдня абмяжоўвалася Віцьбай, з поўначы – Востра-Спаскай гарой (падзяляліся ярам, які цяпер незаўважны; раён сучаснай вуліцы Я. Купалы). Назва атрымала ад Успенскай царквы, вядомай тут з XV ст. У XIV-XVI стст. Успенская гара была часткай Завіцебнага пасада, пазней – Узгорскага замка.

У пачатку XVII стагоддзя на Успенскай гары знаходзіўся Багародзіцкі пасад (27 дамоў, архіепіскапскі двор з гаспадарчымі пабудовамі).

У 1636 г. тут пабудавана новая царква, а ў 17431785 гг. – Каменны касцёл і будынак базыльянскага манастыра (цяпер у ім змяшчаецца станкаінструментальны тэхнікум). Паводле інвентару 1664 г., да Успенскай гары вяла вул. Багародзіцкая (цяпер вул. Крылова).

У 1799 г. касцёл быў перайменаваны ва Успенскі сабор. Пасля выраўноўвання яра назва Успенская гара была перанесена на тэрыторыю былой Востра-Спаскай гары і замацавалася як Успенская горка.

Яе цэнтральную частку займае сквер з помнікам героям Айчыннай вайны 1812 г., будынкам былога губернатарскага палаца, ваеннымі могілкамі.

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць