Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года (Віцебск)
Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года — помнік, усталяваны ў 1912 годзе ў Віцебску ў памяць пра воінаў, якія праявілі мужнасць і стойкасць у баях пад Віцебскам 13-15 ліпеня і 26 кастрычніка 1812 года. Усталяваны па ініцыятыве Віцебскай вучонай архіўнай камісіі на сродкі, сабраныя жыхарамі Віцебска і Віцебскай губерні.
Славутасць | |
Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года | |
---|---|
55°11′59″ пн. ш. 30°12′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Віцебск |
Будаўнік | Ц. В. Кібардзін |
Архітэктар | І. А. Фамін |
Будаўніцтва | 1911—1912 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000069 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размешчаны ў скверы герояў Айчыннай вайны 1812 года ў канцы вуліцы Савецкай. Праект І. А. Фаміна, працамі кіраваў віцебскі гарадскі архітэктар Ц. В. Кібардзін.
Помнік уяўляе сабой гранітны абеліск вышынёй 26 м усталяваны на прамавугольны п'едэстал і увянчаны бронзавым двухгаловым арлом на шары. На п'едэстале ўстаноўлена пліта з надпісам: «несмяротнай доблесці герояў Айчыннай вайны, удзельнікаў бітваў пад Віцебскам 13, 14 15 ліпеня і 26 кастрычніка 1812 г.».
Па вуглах пліты асновы помніка ўстаноўлены чатыры чыгунныя гарматы, адлітыя па ўзорах марцір.
Помнік закладзены 26 кастрычніка 1911 і адкрыты 6 снежня 1912 г.
Літаратура
правіць- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года (Віцебск)
- Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года (Віцебск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года (Віцебск) на сайце «Архіварта»