Адкрыць галоўнае меню

Ціхан Васілевіч Кібардзін (1863, горад Слабадской, Кіраўская вобласць — 1 лістапада 1933) — гарадскі архітэктар Віцебска ў 18901924 гадах. Аўтар праектаў мноства гарадскіх будынкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Ціхан Васілевіч Кібардзін
Дата нараджэння: 1863
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1 лістапада 1933(1933-11-01)
Дзеці: Валянціна Ціханаўна Кібардзіна[d]

БіяграфіяПравіць

У 1888 годзе скончыў архітэктурнае аддзяленне Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу.

У 1890 годзе Кібардзін прыехаў у Віцебск на пасаду малодшага архітэктара будаўнічага аддзялення Віцебскага губернскага кіравання, у красавіку 1890 быў прызначаны гарадскім архітэктарам. Працаваў на гэтай пасадзе да 1917 года. Жыў у Віцебску ў пабудаваным каля 1900 годзе на ўласныя сродкі доме на Успенскай вуліцы (вул. Крылова, 6).

У 1890 годзе Ц. В. Кібардзін распрацаваў генеральны план Віцебска. У 1902 годзе пад кіраўніцтвам Кібардзіна быў створаны яшчэ адзін генеральны план горада. У ім Ціхан Васілевіч паспрабаваў наладзіць рэгулярнасць гарадской забудовы і забяспечыць кампактнасць горада. 1914 прызначаны на пасаду архітэктара пры Віцебскай жаночай Марыінскай гімназіі.

Пасля рэвалюцыі быў прызначаны павятовым і гарадскім інжынерам, у 1923 годзе — губернскім архітэктарам. У канцы 1920-х пераехаў у Ленінград.

ПрацыПравіць

  • Аднаўленне пасля пажару будынка гарадскога тэатра (не захаваўся; 1897)
  • Генеральны план Віцебска (1890, 1902)
  • Перабудова будынка сярэдзіны XIX стагоддзя на вуліцы Талстога, 2 (першыя гады XX стагоддзя)
  • Надбудова трэцяга паверху Віцебскай ратушы (1911)
  • Помнік героям Вайны 1812 года (сумесна з І. Фаміным; 1911-12)
  • Дзяржаўны банк (будынак не захаваўся; знаходзіўся на Замкавай вуліцы)
  • Бальніца духоўнай семінарыі (вуліца Камісара Крылова, 5; 1908-10)
  • Уласны дом (вуліца Камісара Крылова, 6)

Сям'яПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3

СпасылкіПравіць