Слабадской
Слабадской (руск.: Слободской) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Слабадскога раёна Кіраўскай вобласці. Насельніцтва 32,4 тыс. чалавек (2005). Вядомы[2] з 1505 года.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на правым беразе ракі Вятка, за 35 км ад Кірава.
Эканоміка
правіцьМэблевы камбінат, футравая фабрыка, фанерны камбінат, запалкавая фабрыка, машынабудаўнічы завод, завод жалезабетонных канструкцый, спіртагарэлкавы завод, макаронна-кандытарскі камбінат, мясакамбінат, чыгуначная станцыя.
Вядомыя асобы
правіць- Мікалай Адольфавіч Буш (1869—1941) — батанік, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР[3].
- Аляксандр Грын (1880—1932) — рускі і савецкі пісьменнік, празаік.
- Ціхан Васілевіч Кібардзін (1863—1933) — гарадскі архітэктар Віцебска ў 1890—1924 гадах.
Зоскі
правіць- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ ГЭС 1989.
- ↑ Буш Мікалай Адольфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 367.
Літаратура
правіць- Слободско́й // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 406. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
- Слободско́й // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 440. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.