Усходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Уладзіміра Даля

Усходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Уладзіміра Даля (укр.: Східноукраїнський національний університет імені Володимира Даля) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова.

Усходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Уладзіміра Даля
Східноукраїнський національний університет імені Володимира Даля
East Ukraine University New(Blue) building.jpg
Арыгінальная назва Східноукраїнський національний університет імені Володимира Даля
Міжнародная назва Volodymyr Dal East Ukrainian National University
Заснаваны 1920
Рэктар Паркуян Вольга Віктараўна
Студэнты каля 12 000
Юрыдычны адрас пр-т Цэнтральны 59а, 93400 Севераданэцк, Луганская вобл., Украіна
Сайт snu.edu.ua
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

27 сакавіка 1920 года быў створаны Луганскі народны тэхнікум, неўзабаве перайменаваны ў Луганскі вячэрні працоўны тэхнікум. Тэхнікум стаў першай навучальнай установай на Данбасе, дзе на механічным і электратэхнічным факультэтах рыхтавалі інжынераў для машынабудаўнічай прамысловасці. У 1930 годзе пастановай СНК СССР Луганскі вячэрні працоўны тэхнікум быў рэарганізаваны ў Луганскі вячэрні працоўны машынабудаўнічы інстытут. Першы выпуск інжынераў адбыўся ў 1932 годзе па спецыяльнасці «Будаўнічая справа». З 1934 года дзейнасць інстытута была прыпыненая і адноўленая толькі ў 1939 годзе пад новай назвай — Варашылаўградскі вячэрні машынабудаўнічы інстытут.

8 мая 1993 года на базе Луганскага машынабудаўнічага інстытута і некалькіх іншых навучальных устаноў Луганска і Луганскай вобласці быў створаны Усходнеўкраінскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1996 годзе установе прысвоены IV ўзровень акрэдытацыі. Імя Уладзіміра Даля, які нарадзіўся ў Луганску, было прысвоена ўніверсітэту 13 лістапада 2001 года.

28 верасня 2014 года ў сувязі з баявымі дзеяннямі ўніверсітэт быў часова эвакуяваны з Луганска ў Севераданэцк.

СтруктураПравіць

  • Інстытут эканомікі і кіравання
  • Інстытут міжнародных адносін
  • Інстытут транспарту і лагістыкі
  • Інстытут хімічных тэхналогій
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій і электронікі
  • Факультэт гуманітарных навук, педагогікі і псіхалогіі
  • Факультэт інжынерыі
  • Юрыдычны факультэт

СпасылкіПравіць