Усць-Чорна
Усць-Чорна (укр.: Усть-Чорна) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Цячыўскага раёна ў Карпатах.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьГісторыя паселішча пачынаецца ў 1775 г., калі сюды па загадзе аўстрыйскай імператрыцы Марыі-Тэрэзіі, накіравалі 108 сем'яў лесарубаў для асваення лесу і будаўніцтва. Першыя немцы-перасяленцы (майстры па дрэваапрацоўцы і іншыя спецыялісты лясной галіны) прыйшлі сюды на жыхарства з аўстрыйскіх раёнаў Эбен Зес, Бад Ішль, Гоізерн. Новыя жыхары нарыхтоўвалі і сплаўлялі лес аж да Аўстрыі. Развіваць пасёлак пачалі ад моста праз Чорны паток і далей у напрамку да Рускай Мокрай. Калі колькасць насельніцтва вырасла, то будаўніцтва пачалі ў напрамку вёскі Красна.
1929 г. адзначыўся пабудовай вузкакалейкі з Дубовага да Усць-Чорнай уладай Чэхаславакіі. Праіснавала дадзеная вузкакалейка да 1990-х гг., а потым яе змыла паводка ў 1999 г.