Аляхновіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Ушаўскі сельсавет)

Аляхно́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Аляхновічы.

Аляхновіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Аляхновічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 437
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222323
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ушаўскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Уша. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 16 кастрычніка 1964 года цэнтр перанесены ў вёску Аляхновічы, сельсавет перайменаваны ў Аляхновіцкі. 27 кастрычніка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета. У 1974 годзе скасаваны хутар Янаўшчына[1]. 24 мая 2000 года ў склад сельсавета з Гарадоцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Бальцары, Крывенкі, Кухары, Русалішкі, Старынкі, Сысуны і Такарэўшчына).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2703 чалавекі[2], з іх 93,6 % — беларусы, 4,3 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 2437 чалавек[4].

Зноскі

  1. Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.