Уэйлс (англ.: Wales Island) — востраў Канадскага Арктычнага архіпелага.

Уэйлс
англ. Wales Island
Характарыстыкі
Плошча1 137 км²
Найвышэйшы пункт80 м
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
68°01′ пн. ш. 86°40′ з. д.HGЯO
Краіна
ТэрыторыяНунавут
Уэйлс (Канада)
Уэйлс
Уэйлс
Уэйлс (Нунавут)
Уэйлс
Уэйлс
Map

Плошча вострава складае 1137 км². Даўжыня берагавой лініі 176 км[1]. Даўжыня вострава складае 63 км, максімальная шырыня — 23 км. Ландшафт уяўляе сабою раўніну, па якой раскіданы невялікія азёры, мясцовасць трохі павышаецца да цэнтра вострава, дзе вышыня дасягае максімуму ў 80 метраў над узроўнем мора.

Востраў размешчаны ў заліве Комміці, які з'яўляецца самай паўднёвай часткай заліва Буція. Толькі вузкі паўтаракіламетровы заліў аддзяляе Уэйлс ад паўвострава Мелвіл, да паўвострава Сімпсан на заходнім беразе заліва — 51 кіламетр. Найбліжэйшым населеным пунктам з'яўляецца Рэпалс Бей, які знаходзіцца ў 130 км на поўдзень на процілеглым боку паўвострава Мелвіл[2].

Зноскі