Уільям Беверыдж
Уільям Генры Беверыдж, барон (анг.: William Henry Beveridge, 1st Baron Beveridge; 5 сакавіка 1879, Рангпур, Індыя (цяпер Бангладэш) — 16 сакавіка 1963, Оксфард) — англійскі эканаміст, прадстаўнік фабіянства.
Уільям Генры Беверыдж | |
---|---|
William Henry Beveridge, 1st Baron Beveridge | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1879[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1963[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Генры Беверыдж[d] |
Маці | Annette Beveridge[d][4] |
Жонка | Jessy Janet Philip[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, палітык, статыстык |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце. З 1919 па 1937 год — дырэктар Лонданскай школы эканомікі і палітычнай навукі. Член Брытанскай акадэміі (з 1937 года). Прэзідэнт Каралеўскага статыстычнага грамадства (1941—1943). Узведзены ў рыцарскую годнасць у 1919 годзе; тытул барона атрымаў у 1946 годзе.
Быў асабістым сябрам брытанскага гісторыка Рычарда Тоўні.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б William Beveridge // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б William Henry Beveridge, 1st Baron Beveridge // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage