Уініпесокі
Уініпесо́кі (англ.: Winnipesaukee) — найбуйнейшае возера штата Нью-Гэмпшыр, ЗША.
Уініпесокі | |
---|---|
Winnipesaukee | |
![]() Заход на возеры Уініпесокі | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 153 м |
Даўжыня | 34 км |
Шырыня | 15 км |
Плошча | 180 км² |
Найбольшая глыбіня | 64,6 м |
Басейн | |
Выцякаюць | Уініпесокі (рака) |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Нью-Гэмпшыр |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Агульныя звесткіПравіць
Памеры возера складаюць каля 34 км у даўжыню і 1,6-15 км у шырыню. Плошча воднай паверхні — 180 км², максімальная глыбіня — 64,6 м.
На возеры знаходзіцца 253 вострава, палова з якіх маюць плошчу менш за 1 км². Вышыня Уініпесокі над узроўнем мора складае 153 м. З возера бярэ пачатак аднайменная рака, пры гэтым сцёк з возера рэгулюецца Лэкпортскай дамбай.
Некаторыя асаблівасціПравіць
Уініпесокі з'яўляецца адным з найпапулярных месцаў адпачынку для жыхароў Бостана і Нью-Ёрка. Індзейцы за хараство гэтых мясцін далі возеру такія імёны як «Усмешка Вялікага Духу» і «прыгожая вада на высокім месцы». З замежных высокіх гасцей варта адзначыць прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі, які адпачываў на возеры ў 2007 годзе.
У 1872 годзе на беразе возера ў мястэчку Мэрэдыт (англ.: Meredith) пры стварэнні падмуркавага катлавана быў выяўлены артэфакт, так званы, Мерэдэцкі камень, які з'яўляецца адной з мясцовых славутасцей[1].
Возера ў мастацтвеПравіць
- Лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі Торнтан Уайлдар у сваёй кнізе «Наша мястэчка» (1938) прысвяціў возеру трэцюю частку.
- Кампазітар Алан Хованес у 1982 годзе напісаў сексэт для флейты, габоя, віяланчэлі, фартэпіяна і двух ударных «Lake Winnipesaukee», Op. 363.
- Дзеянне фільма А як жа Боб? адбываецца менавіта ля гэтага возера.
Зноскі
- ↑ Joseph A. Citro, Mark Moran, Mark Sceurman Your Travel Guide to New England’s Local Legends and Best Kept Secrets, Sterling Publishing. p. 33. 2005. ISBN 1402733305.
СпасылкіПравіць
- LakeWinnipesaukee.net
- Winnipesaukee.com
- некалькі фатаграфій возера Уініпесокі Архівавана 15 сакавіка 2016.