«У глыбіні сібірскіх руд» (руск.: Во глубине сибирских руд) — верш Аляксандра Пушкіна, напісаны ў 1827 годзе і апублікаваны толькі ў 1856 годзе. Дакладнае датаванне твору вагаецца паміж канцом снежня 1826 — пачаткам снежня 1827 гг., бо Пушкін перадаў яго дзекабрыстам разам з пасланнем да Івана Пушчына («Мой первый друг, мой друг бесценный») праз Аляксандру Мураўёву, якая ад’язджала з Масквы да мужа на катаргу ў пачатку студзеня 1827 года.

У глыбіні сібірскіх руд
Во глубине сибирских руд
Жанр верш
Аўтар Аляксандр Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1827
Дата першай публікацыі 1856
Перакладчык Юрка Гаўрук
Папярэдні верш «Стансы»
Наступны верш «Арыён»
Электронная версія
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

На пасланне Пушкіна існуе знакаміты вершаваны адказ Аляксандра Адаеўскага («Струн вещих пламенные звуки»).