Хтосьці любіць гарачае

музычная камедыя рэжысёра і прадзюсара Білі Уайлдэра
(Пасля перасылкі з У джазе толькі дзяўчаты)

«Хтосьці любіць гарачае» (англ.: Some Like It Hot) — музычная камедыя рэжысёра і прадзюсара Білі Уайлдэра, адна з цэнтральных работ рэжысёра.

Хтосьці любіць гарачаеM:
англ.: Some Like It Hot
Постар фільма
Жанр рамантычная камедыя[d], гомаэратызм у кіно[d], крымінальны фільм[d], музычны фільм[d], screwball comedy film[d] і drag[d]
Рэжысёр
Прадзюсар І. А. Л. Дайманд, Білі Уайлдэр, Дон Харысан
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Мэрылін Манро
Тоні Кёртыс
Джэк Леман
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія The Mirisch Company[d] і United Artists[d]
Працягласць 120 хв.
Бюджэт 2 883 848 $
Зборы 25 000 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 29 сакавіка 1959[1], 17 верасня 1959[2] і 1959
IMDb ID 0053291
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У галоўных ролях зняліся Тоні Кёртыс, Джэк Леман і Мэрылін Манро. Сцэнарый камедыі быў створаны па матывах французскага фільма «Фанфары кахання» і яго аднайменнага рэмейку 1951 года, знятага ў Германіі. Карціна пра прыгоды двух музыкантаў, вымушаных хавацца ў жаночым абліччы ад гангстэраў; дзеянне разгортваецца ў ЗША ў часы сухога закона. У пракат карціна выйшла 29 сакавіка 1959 года, пры бюджэце ў $ 2,8 млн сабрала толькі ў Паўночнай Амерыцы каля $ 7 млн. З карціны пачалася шматгадовае паспяховае супрацоўніцтва Джэка Лемана з Білі Уайлдэрам. Фільм атрымаў прэмію «Оскар» і тры прэміі «Залаты глобус». Амерыканскі інстытут кінамастацтва абвясціў яго лепшай камедыяй усіх часоў у ЗША. Песні, выкананыя ў фільме, у прыватнасці «I Wanna Be Loved by You», набылі вялікую папулярнасць. Фразы герояў ўвайшлі ў гутарковую англійскую мову.

Прэм’ерны паказ фільма «Хтосьці любіць гарачае» ў беларускай агучцы адбыўся ў 2018 годзе.[5]

«Цукерачка» Кейн (Мэрылін Манро).

Зноскі правіць

Спасылкі правіць