У пошуках страчанага часу

«У пошуках страчанага часу» (фр.: À la recherche du temps perdu) — квазі-аўтабіяграфічны раман у сямі тамах Марселя Пруста, які лічыцца крытыкамі і навукоўцамі як шэдэўр сусветнай літаратуры[1]. Твор з’яўляецца яго найбольш вядомай працай. У свядомасці чытачоў раман звязаны ў першую чаргу з матывамі ўспамінаў, прычыненых выпадковымі вонкавымі стымуламі, як да прыкладу смак магдаленкі, замочанай у гарбаце.

У пошуках страчанага часу
À la recherche du temps perdu
Выданне
Фрагмент рукапісу першай часткі
Жанр мадэрнізм
Аўтар Марсель Пруст
Мова арыгінала французская
Дата напісання XX стагоддзе
Дата першай публікацыі 1913—1927
Выдавецтва Éditions Grasset[d] і Éditions Gallimard
Месца публікацыі Францыя
Персанажы Robert de Saint-Loup[d], Tante Léonie[d], Madeleine Episode[d], Albertine Simonet[d], Narrator[d], Bergotte[d] і Françoise[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман пачаў фарміравацца ў 1909 годзе. Пруст працягваў працаваць на ім да сваёй смерці ад хваробы ўвосень 1922 года. Марсель стварыў структуру твора на ранняй стадыі, але нават пасля гэтага калі скончыў сваю працу, ён працягваў дадаваць новы матэрыял і рэдагаваць адзін том за іншым перад публікацыяй. Апошнія тры з сямі тамоў змяшчаюць хібы і фрагментарныя альбо нешліфаваныя пераходы, выданне гэтых частак было пад кантролем марселевага брата Рабера. Твор быў апублікаваны ў Францыі паміж 1913 і 1927 гадамі.

Структура

правіць

Раман складаецца з сямі частак:

  • «На Сванавы бок» (фр.: Du côté de chez Swann, 1913)
  • «Пад шатамі дзяўчат-кветак» (фр.: À l'ombre des jeunes filles en fleurs, 1919)
  • «Германтавы бок» (фр.: Le Côté de Guermantes, 1921—1922)
  • «Садом і Гамора» (фр.: Sodome et Gomorrhe, 1921—1922)
  • «Палонніца» (фр.: La Prisonnière, 1923)
  • «Альбертына знікае» (фр.: Albertine disparue, 1925)
  • «Знойдзены час» (фр.: Temps retrouvé, 1927)

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Jan Błoński: Proust w oczach krytyki światowej. Warszawa: 1970, s. 5.

Спасылкі

правіць