ФК Напалі

італьянскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Інтэрнаплес)

«Напалі» (італ.: Napoli) — італьянскі футбольны клуб з горада Неапаль. Заснаваны ў 1926 годзе. Трохразовы чэмпіён Італіі (1987, 1990, 2023), шасціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка УЕФА (1989). Колеры клуба — блакітна-белыя. Хатнія сустрэчы Напалі праводзіць на стадыёне «Сан-Паола». «Напалі» з’яўляецца адным з наймацнейшых клубаў Паўднёвай Італіі і чацвёртым клубам краіны паводле колькасці заўзятараў.

Напалі
SSC Napoli 2024 (deep blue navy).svg
Поўная назва Società Sportiva Calcio Napoli S.p.A.
Заснаваны 1 жніўня 1926
Горад Неапаль, Італія
Стадыён Сан-Паола
Умяшчальнасць: 60 240
Уладальнік Filmauro[d]
Прэзідэнт Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Пачынаючы з моманту заснавання ў 1926 годзе, клуб некалькі разоў змяняў назву. Першапачаткова ён называўся «Associazione Calcio Napoli», у 1964 годзе каманда была перайменавана ў «Società Sportiva Calcio Napoli» і звалася гэтак да 2004 года, калі «Напалі» спасцігла банкруцтва. Новы прэзідэнт Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс адрадзіў клуб пад назвай «Napoli Soccer». У 2006 годзе ён вырашыў вярнуць старую назву — «Società Sportiva Calcio Napoli».

Гісторыя

правіць

Папярэднікі

правіць

Футбол у Неапалі зарадзіўся ў 1904 годзе, калі англійскі марак Уільям Потс, яго кампаньён Гектар Баён і неапалітанцы Сальсі, Катэрына і Канфордзі заснавалі «Naples Foot-Ball & Cricket Club». Прэзідэнтам клубу стаў Амадэа Сальсі. Першы матч неапалітанцы згулялі з экіпажам англійскага карабля «Арабіка» і перамаглі з лікам 3:2. У 1906 годзе з назвы адпала слова «Cricket» і клуб стаў называцца проста «Naples Foot-Ball Club».

З прычыны, што ў ранніх розыгрышах чэмпіянату Італіі клубы з поўдня краіны ўдзелу не прымалі «Наплес» працягваў гуляць з маракамі суднаў, якія заходзілі ў гавань, або выступаўчы ў Кубку Выкліку Ліптана, дзе спаборнічалі клубы Неапаля і Палерма. Двойчы, у 1909 і 1911 гадах, «Наплес» перамагаў фіналы кубка. Дагэтуль колеры формы неапалітанцаў набылі звыклы выгляд — блакітныя майкі і белыя трусы.

У 1912 годзе адзін з заснавальнікаў «Наплес» Гектар Баён вырашыў заснаваць свой клуб — «Інтэрнацыянале». У той жа год «Інтэр» як і «Наплес» дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі. Чэмпіянат, у той час, праходзіў па рэгіянальным прынцыпе, і клубы, такім чынам, мелі суперніцтва ў зоне Кампаніі. Але развіццю абедзвюх каманд перашкодзіла Першая сусветная вайна, а неўзабаве пасля яе, у 1922 годзе, клубы аб’ядналіся ў адзін — «Інтэрнаплес» (італ.: FBC Internaples). Датай заснавання цяперашняга «Напалі» лічыцца 1 жніўня 1926 года, калі кіраўнікі «Інтэрнаплеса» перайменавалі каманду ў «Associazione Calcio Napoli».

Тытулы

правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Алекс Мерэт 1997
3   Аб Натан 2001
4   ПА Дыега Дэмэ 1991
5   Аб Жуан Жэзус 1991
6   Аб Марыу Руй 1991
8   ПА Хамед Траарэ 2000
9   Нап Віктар Осімхен 1998
13   Аб Амір Рахмані 1994
14   Бр Мікіта Канціні 1996
16   Бр Губерт Ідасяк 2002
17   Аб Маціяс Алівера 1997
18   Нап Джавані Сімеонэ 1995
20   ПА Пётр Зялінскі 1994
Паз. Імя Нар.
21   ПА Матэа Палітана 1993
22   Аб Джавані Дзі Ларэнца (капітан) 1993
24   ПА Енс Каюстэ 1999
26   Нап Сірыл Нгонгэ 2000
29   ПА Еспер Ліндстрэм 2000
30   Аб Паскуале Мацокі 1995
32   ПА Леандэр Дэндонкер 1995
55   Аб Леа Эстыгор 1999
68   ПА Станіслаў Лобатка 1994
77   Нап Хвіча Кварацхелія 2001
81   Нап Джакома Распадоры 2000
95   Бр П’ерлуіджы Галіні 1995
99   ПА Андрэ-Франк Замбо-Ангіса 1995

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць