ФК Узда

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Беліта-Вітэкс)

«Узда» — беларускі футбольны клуб з горада Узда. У 2021—2022 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Узда
ФК Узда.jpg
Заснаваны 2014
Горад Узда, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 900
Галоўны трэнер Ягор Раманенка
2022 14 месца ў дывізіёне Мінскай вобласці Другой лігі

Гісторыя

правіць

У 2000-я каманда выступала ў чэмпіянаце вобласці пад назвай «Аўтамабіліст», займала месца ў асноўным у сярэдзіне турнірнай табліцы. У 2011 годзе, пасля гадавой адсутнасці, каманда вярнулася ў чэмпіянат вобласці пад назвай «Беліта-Вітэкс». Дзякуючы спонсарству аднайменнага прадпрыемства, каманда ў 2012 і 2013 гадах стала чэмпіёнам Мінскай вобласці, а ў 2014 годзе заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Склад каманды быў укамплектаваны ў асноўным вопытнымі ігракамі, яна амаль не мела мясцовых выхаванцаў[1]. «Беліта-Вітэкс» доўгі час змагалася за выхад у Першую лігу, аднак скончыла сезон на 4-м месцы.

У 2015 годзе, нягледзячы на прапанову атрымаць месца ў Першай лізе замест «Мінска-2», які спыніў існаванне, каманда засталася ў Другой лізе і паставіла сабе мэты выйграць турнір. У чэрвені 2015 года, пасля спынення супрацоўніцтва з кампаніяй «Беліта-Вітэкс», каманда атрымала назву «Узда»[2]. Па выніках сезона 2015 «Узда», якая доўгі час была лідарам, заняла другое месца і атрымала права на ўдзел у Першай лізе.

У пачатку 2016 года ўдзел «Узды» ў Першай лізе доўгі час быў пад пытаннем, бо камандзе трэба было знайсці значныя сродкі для выступлення. У сакавіку каманда абвясціла аб тым, што выступіць у Першай лізе[3], аднак у выніку не была дапушчана з-за невыканання патрабаванняў па інфраструктуры стадыёна, і пазней адмовілася і ад удзелу ў Другой лізе[4][5]. У маі было абвешчана, што каманда ў новым складзе выступіць у чэмпіянаце Мінскай вобласці, дзе ў 2016 годзе яна заняла 9-е месца з 12.

У красавіку 2017 года стала вядома пра вяртанне «Узды» ў склад удзельнікаў Другой лігі[6]. Сезон 2017 каманда скончыла на 9 месцы, у наступным сезоне наблізілася да лідараў, аднак не змагла змагацца за выхад у Першую лігу, скончыўшы сезон на пятым радку табліцы. У сезоне 2019 «Узда» выступала нестабільна — часам набірала ачкі з лідарамі, але пры гэтым магла саступаць аўтсайдарам; у выніку каманда заняла сёмае месца.

У лютым 2020 года «Узда» адмовілася ад удзелу ў Другой лізе ў новым сезоне[7] і правяла яго ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Узда» зноў далучылася да Другой лігі, дзе здолела выйсці ў плэй-оф і саступіла там у 1/8 фіналу «Маларыце» (0:2, 1:5). У 2022 годзе каманда ўжо выступала значна горш, была аўтсайдарам дывізіёна Мінскай вобласці.

У сакавіку 2023 года стала вядома, што «Узда» не згуляе ў Другой лізе ў сезоне 2023[8].

Папярэднія назвы

правіць
  • да 2009: «Аўтамабіліст»
  • 2011—2015: «Беліта-Вітэкс»
  • з 2015: «Узда»

Эмблемы

правіць

Стадыён

правіць

Гульні праводзіць на гарадскім стадыёне Узды, а некаторыя матчы на стадыёне «Беліта-Вітэкс» у вёсцы Цеплень.

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 7 20 7 3 10 27–40 24
2003 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 6 18 8 2 8 43–36 26
2004 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 5 24 11 5 8 58–48 38
2005 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 5 22 11 2 9 49–32 35
2006 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 2 14 7 4 3 42–30 25
Фінальны этап 2 14 7 3 4 37–27 24
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 5 18 10 2 6 45–32 32
Фінальны этап 10 20 12 2 6 59–46 38
2009 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 26 11 3 12 51–53 36
2011 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 4 26 15 3 8 64–28 48
2012 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 26 21 2 3 93–28 65
2013 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 24 18 5 1 68–26 59
2014 Другая — Б (Д3) 2 22 15 3 4 69–33 48 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 4 141 8 3 3 38–20 27
2015 Другая — Б (Д3) 1 18 12 6 0 47–13 42 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 2 142 7 4 3 25–17 25   Выхад у Першую лігу
2016 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 22 9 2 11 32–37 29 Адмова і пераход у Д4
2017 Другая (Д3) 9 26 9 4 13 47–63 31 1/32 фіналу
2018 Другая (Д3) 5 28 14 4 10 64–46 46 1/16 фіналу
2019 Другая (Д3) 7 28 14 3 11 72–57 45 1/32 фіналу
2020 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 5 16 7 3 6 31–34 24
2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3) 2 18 12 2 4 61−27 38 1/16 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 4 1 0 0 1 1–2
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 0 2 1–7
2022 Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3) 7 14 2 1 11 17−64 7 1/128 фіналу
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) 14 2 0 0 2 0–6
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 4—2—2, розніца мячоў 19–10.
  • 2 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—2—3, розніца мячоў 14–16.

Галоўныя трэнеры

правіць

Зноскі