ФК Бірмінгем Сіці

англійскі футбольны клуб

«Бірмінгем Сіці» (англ.: Birmingham City) — англійскі футбольны клуб з горада Бірмінгем. Каманда была створана ў 1875 годзе і спачатку мела назву «Смол Хіт Альянс». У 1888 годзе назва змяняецца на «Смол Хіт», у 1905 годзе на «Бірмінгем», і ў 1943 годзе клуб канчаткова прымае назву «Бірмінгем Сіці», якая застаецца і па наш час. Па выніках сезона Чэмпіёншыпа 2008/09 клуб атрымлівае квіток у найвышэйшы дывізіён, такім чынам шосты раз прыняўшы ўдзел у Прэм’ер-лізе.

Бірмінгем Сіці
Поўная назва Birmingham City Football Club
Мянушкі сінія
Заснаваны 1875
Горад Бірмінгем, Англія
Стадыён Сент-Эндрус
Умяшчальнасць: 30 009
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2021/22 20 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Найбольш паспяховымі для клуба лічацца часы ў 1950-х і пачатку 1960-х гадоў. У сезоне 1955/56 клуб заняў найвышэйшую сваю пазіцыю ў чэмпіянаце Англіі, падняўшыся на шостую ступеньку. У 1956 годзе каманда становіцца фіналістам Кубка Англіі, а ў 1963 годзе заваёўвае свой адзіны значы трафей — Кубак лігі, перайграўшы ў вырашальным паядынку сваіх галоўных праціўнікаў «Астан Вілу». Большы час сваёй гісторыі клуб гуляў у вышэйшых дывізіёнах Англіі, але ў перыяд з 1986 па 2002 год клуб знаходзіўся ў ніжэйшых лігах, двойчы апускаючыся ў трэці па значнасці дывізіён, пад час выступлення ў якім выйграваў Трафей Футбольнай лігі.

З 1906 года хатняй арэнай клуба з’яўляецца стадыён «Сент-Эндрус», дагэтуль хатнія гульні праводзіліся на «Мунц Стрыт». Каманда мае мянушку «сінія» з-за адпаведнага колеру футбольнай экіпіроўкі.

Тытулы правіць

Спасылкі правіць