ФК Жлобін

беларускі футбольны клуб

«Жлобін»беларускі футбольны клуб з горада Жлобін, заснаваны ў 2003 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Жлобін
ФК Жлобін (2014).png
Заснаваны 2003
Горад Жлобін, Беларусь
Стадыён «Лакаматыў»
Умяшчальнасць: 2500
Галоўны трэнер Уладзімір Благадараў
Чэмпіянат Другая ліга
2022 7 месца ў Гомельскім дывізіёне

ГісторыяПравіць

У 1994—1996 гадах клуб са Жлобіна пад назвай «Энергія» гуляў у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2003 годзе быў заснаваны клуб «Камунальнік», які з таго часу гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. У 2006—2007 гадах клуб выступаў даволі паспяхова: быў адным з кандыдатаў на павышэнне, а ў 2007 годзе дайшоў да 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Але з-за фінансавых цяжкасцей у пачатку 2008 года клуб адмовіўся працягваць выступленне ў Кубку. У 2008 годзе замест расфармаванага «Камунальніка» быў створаны «Жлобін», які стаў аўтсайдарам Другой лігі. У сезоне 2013 каманда выступіла даволі паспяхова, атрымаўшы выніковы чацвёрты радок.

2014Правіць

Сезон 2014 каманда пачала паспяхова, хутка захапіўшы лідарства ў групе А. Пазней «Жлобін» саступіў першы радок у сваёй групе «Оршы», але працягваў упэўнена ўтрымліваць другі радок. Поспех «Жлобіна» у многім быў звязаны з выдатнымі бамбардзірскімі паказчыкамі нападніка Аміна Кургхелі, які забіў за сезон 38 мячоў. У ліпені 2014 года ў рамках падрыхтоўкі каманды да Першай лігі была прынята новая эмблема клуба[1].

Выйшаўшы ў фінальны этап з другога месца ў сваёй групе, «Жлобін» спыніў сваю паспяховую серыю. У васьмі матчах фінальнага этапу клуб не атрымаў ніводнай перамогі і ў выніку апусціўся на шосты радок.

2015Правіць

У пачатку сезона 2015 клуб з-за фінансавых цяжкасцей пакінула значная колькасць ігракоў, а найлепшы бамбардзір Амін Кургхелі перайшоў на працу арбітра. Як вынік, клуб выдаў правальны старт, хутка апынуўшыся ў канцы табліцы. Улетку пасаду галоўнага трэнера каманды заняў ветэран клуба Міхаіл Торап, і ў хуткім часе каманда стала атрымаўваць перамогі. Да самага апошняга тура першага этапу «Жлобін» захоўваў шанцы на выхад у фінальны этап, але ў выніку заняў 6-е месца ў групе. На выязны стыкавы матч супраць «Коласа» каманда не паехала, а ў хатнім саступіла 2:3, такім чынам атрымала 12-ы выніковы радок у чэмпіянаце.

2016Правіць

У пачатку 2016 года «Жлобін» з-за фінансавых праблем вырашыў адмовіцца ад ўдзелу ў Другой лізе[2], аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3]. У выніку, клуб спыніў існаванне.

З 2020Правіць

У пачатку 2020 года стала вядома, што «Жлобін» вяртаецца ў Другую лігу. У красавіку 2020 года жлобінская каманда трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру[4].

Папярэднія назвыПравіць

  • 1994—1996: «Энергія»
  • 2003—2007: «Камунальнік»
  • з 2008: «Жлобін»

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 4 22 13 3 6 45–32 29
1995 Трэцяя — Б (Д3) 5 12 6 1 5 19–14 19
1996 Трэцяя — Б (Д3) 11 26 8 3 15 34–45 27
2003 Другая (Д3) 6 22 9 4 9 26–18 31 1/32 фіналу
2004 Другая (Д3) 7 24 12 4 8 34–22 40 1/32 фіналу
2005 Другая (Д3) 8 26 9 8 9 31–32 35 1/32 фіналу
2006 Другая (Д3) 4 32 23 5 4 79–21 74 1/16 фіналу
2007 Другая (Д3) 4 30 18 8 4 67–26 62 1/8 фіналу
2008 Другая (Д3) 15 30 5 8 17 26–57 23 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 10 26 7 6 13 28–43 27 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 14 34 10 4 20 48–74 34 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 13 30 7 3 20 38-74 24 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 10 36 16 3 17 53-66 51 1/16 фіналу
2013 Другая (Д3) 4 24 13 2 9 47-48 41 1/16 фіналу
2014 Другая — А (Д3) 2 22 17 3 2 76–18 54 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 6 141 4 3 7 19–26 15
2015 Другая — А (Д3) 6 18 9 1 8 35–37 28 1/32 фіналу
Матчы за 13 месца2 12 2 0 0 2 2–6
2020 Другая — Група B (Д3) 11 20 2 1 17 14–92 7 1/64 фіналу
Матчы за 21 месца 22 2 1 0 1 3–5
2021 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 8 14 1 3 10 17–55 6 1/128 фіналу
2022 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 7 18 6 1 11 35–53 19 1/32 фіналу
2023 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 1/64 фіналу
  • 1 Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 0—2—6, розніца мячоў 5—18.
  • 2 Стыкавыя матчы супраць клуба «Колас» (Баранавіцкі раён), які заняў 6 месца ў групе Б (0:3 — тэхн., 2:3).

Зноскі

СпасылкіПравіць