ФК Лар’ян

французскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Лар'ян)

«Лар’ян» (фр.: Football Club Lorient-Bretagne Sud) — французскі футбольны клуб з горада Лар’ян. Клуб быў заснаваны ў 1926 годзе. Уладальнік Кубка Францыі (2002), фіналіст Кубка лігі Францыі, Суперкубка Францыі. «Лар’ян» праводзіць свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Стад дзю Мустуар» размешчаным у межах горада.

Лар’ян
Поўная назва Football Club Lorient-Bretagne Sud
Заснаваны 1926
Горад Лар’ян, Францыя
Стадыён Стад дзю Мустуар
Умяшчальнасць: 18 500
Прэзідэнт Лаік Феры[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 1
2021/22 16 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Лар’ян» доўгі час выступаў у ніжэйшых лігах французскага чэмпіянату пакуль у 1998 годзе не атрымаў павышэнне ў Лігу 1. Дагэтуль «Лар’ян» большую частку сваёй гісторыі быў аматарскім клубам. Найвышэйшым дасягненнем клуба ёсць перамога ў Кубку Францыі ў 2002 годзе, калі ў фінале была пераможана «Бастыя» з лікам 1:0.

У «Лар’яне» сваю кар’еру пачыналі ці набіраліся першапачатковага вопуты такія вядомыя ігракі, як Ларан Касельні, Андрэ-П’ер Жыньяк, Мікаэль Сіяні, Кевін Гамейро, Карым Зіяні, Бакары Канэ і Сейду Кейта. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі Яан Гуркюф, сын галоўнага трэнера, пачынаў сваю кар’еру ў клубе. У пачатку 2010-х гадоў клуб меў добрую рэпутацыю ўнутры краіны дзякуючы якасці гульні клуба і даўні давер трэнеру Крысціяну Гуркюфу, які высока цэніцца ў Францыі як добры тактык, нягледзячы на сваю малую вядомасць за мяжой[1].

Гісторыя правіць

«Лар’ян» быў заснаваны 2 красавіка 1926 года. Клуб быў утвораны мадам Цюсар і яе сынам Жазефам. Клуб першапачаткова меў аматарскі статус, а першым трэнерам каманды быў чэхаславацкі спецыяліст Іозеф Локай. У 1929 годзе «Лар’ян» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Захаду (фр.: Champions de l'Ouest), што дало магчымасцю для клуба выступаць у Ганаровай лізе рэгіёна Брэтань (фр.: Division d’Honneur). У 1932 годзе «Лар’ян» стаў чэмпіёнам гэтай лігі, паўтарыўшы гэты ж вынік праз чатыры гады. Пачатак Другой сусветнай вайны абмежаваў узлёт клуба, некалькі ігракоў якога былі адпраўлены на вайну.

Пасля вайны, Антуан Цюсар, унук мадам, шт з’яўляецца заснавальніцай клуба, далучыўся да каманды ў якасці іграка з намерам аднаўлення клуба ў гонар сваёй бабулі. «Лар’ян» зноў пачаў гуляць у Ганаровай лізе. Антуан стаў першым іграком клуба, які быў прызваны да нацыянальнай зборнай Францыі. У 1954 годзе ён разам са сборнай удзельнічаў у кваліфікацыйных гульнях да чэмпіянату свету 1954. «Лар’ян» хутка акрыяў і ў 1948 годзе перайшоў у аматарскі чэмпіянат Францыі. Клуб правёў два гады ў лізе пакуль не вылецеў зноў у Ганаровы легіён. У 1957 годзе «Лар’ян» зноў прасунуўся ў аматарскі чэмпіянат, аднак камандзе перашкаджала дрэнны фінансавы стан. Клуб, шукаючы спонсараў, імкнуўся стаць прафесійным. У 1967 годзе «Лар’ян» атрымаў павышэнне да трэцяй лігі чэмпіянату Францыі.

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць