ФК Твентэ

нідэрландскі футбольны клуб

«Твентэ» (нідэрл.: Twente) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Энсхедэ. Заснаваны ў 1965 годзе. Чэмпіён Нідэрландаў (2010) і трохразовы ўладальнік Кубка Нідэрландаў (1977, 2001, 2011). Хатнім стадыёнам «Твентэ» з 1998 года з'яўляецца арэна «Дэ Грольс Вестэ», якая здольная змясціць 24 тысячы чалавек. Галоўным трэнерам клуба з'яўляецца нідэрландскі спецыяліст Альфрэд Схройдэр.

Твентэ
FC Twente.png
Поўная назва F.C. Twente '65
Заснаваны 1 ліпеня 1965
Горад Энсхедэ, Нідэрланды
Стадыён Дэ Грольс Вестэ
Умяшчальнасць: 24 000
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Шаблон:Папярэдні футбольны сезон Нідэрландаў
Шаблон:Папярэдні футбольны сезон Нідэрландаў Шаблон:Папярэдні футбольны сезон Нідэрландаў
Сайт fctwente.nl (гал.)(англ.)

Гісторыя

правіць

«Твентэ» быў створаны ў 1965 годзе пасля зліцця двух футбольных клубаў — «Энсхедэ» і «Энсхедэзэ Бойз». Клуб «Энсхедэ» аднойчы выйграваў чэмпіянат у 1926 годзе.

Першыя поспехі клуба пачаліся адразу ж пасля аб’яднання двух клубаў, галоўным трэнерам новага клуба стаў аўстрыец Фрыдрых Даненфельд, якога праз год змяніў Кес Рэйверс, з якім звязваюць пачатак удалага часу для клуба. «Твентэ» ў чэмпіянаце заняў трэцяе месца ў 1969 годзе, чацвертае месца ў 1970 годзе, пятае ў 1971 годзе, трэцяе ў 1972 годзе і зноў трэцяе ў 1973 годзе. Асноўнымі ігракамі каманды на той момант былі Эпі Дрост, Эдзі Агтэрберг, Кік ван дэр Валь і Тэа Паглплатз.

 
«Твентэ» перад гульнёй у еўракубках

Сезон 1973—1974 гадоў стаў для «Твентэ» сезонам калі клуб змагаўся за званне чэмпіёну супраць клуба «Феенорд», але ў выніку «Твентэ» заняў другое месца ў чэмпіянаце, якое давала права выступаць у Кубку УЕФА. У еўракубкавы сезоне 1974—1975 гадоў «Твентэ» стартаваў у першым раўндзе турніру, у якім клуб сустрэўся супраць англійскага «Іпсвіч Таўн», абодва матчы скончыліся ўнічыю 2:2 і 1:1, але дзякуючы таму, што футбалісты «Твентэ» забілі два мячы ў Англіі гэта дало ім права прайсці ў наступны раўнд. «Твентэ» здолеў дайсці да фіналу Кубка УЕФА, на сваім шляху абыграўшы ў паўфінале італьянскі «Ювентус» з лікам 3:1 і 1:0. У фінальным двухгульнявым супрацьстаянні за Кубак УЕФА «Твентэ» сустрэўся з нямецкай «Барусіяй» з Мёнхенгладбаху. У Германіі клубы згулялі ўнічыю 0:0, а ў Нідэрландах «Твентэ» атрымаў паражэнне з разгромным лікам 5:1, адзіны мяч за «Твентэ» забіў Эпі Дрост на 76 хвіліне. У 1977 годзе «Твентэ» атрымаў перамогу ў Кубку Нідэрландаў, які стаў першым трафеем клуба пасля зліцця дзвюх каманд у 1965 годзе.

Пасля паражэння ў Кубку УЕФА «Твентэ» сезон за сезонам стаў выступаць усё горш у чэмпіянаце. У 1982 годзе клуб пакінуў найвышэйшы дывізіён Нідэрландаў і адправіўся ў першы дывізіён. Праз год «Твентэ» вярнуўся ў эліту нідэрландскага футболу, але неўзабаве стаў вядомы дзякуючы таму, што каманда стала гуляла ўнічыю, такім чынам «Твентэ» сталі называць самай сумнай камандай у чэмпіянаце, але нягледзячы на ​​гэта клуб здолеў кваліфікавацца ў еўракубкі пяць разоў на запар пачынаючы з 1985 года.

У пачатку 1990-х гадоў клуб спаткала сапраўдная перабудова. У 1996 годзе на пасаду галоўнага трэнера прыйшоў немец Ганс Маер. Пад кіраўніцтвам новага трэнера «Твентэ» здолеў заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Нідэрландаў сезона 1996—1997 гадоў і дайсці да трэцяга раўнда Кубка УЕФА сезону 1997—1998 гадоў. 24 мая 2001 года «Твентэ» стаў уладальнікам Кубка Нідэрландаў праз дваццаць чатыры гады пасля першай перамогі каманды ў розыгрышу кубка краіны ў 1977 годзе. У фінальным матчы за кубак «Твентэ» ў серыі пенальці быў мацнейшы за ПСВ з лікам 3:1.

Стадыён

правіць
 
Трыбуна стадыёну «Дэ Грольс Вестэ»

«Твентэ» хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Дэ Грольс Вестэ», які раней называўся «Арке». «Дэ Грольс Вестэ» месціць 24 тысячы гледачоў, стадыён знаходзіцца ў Энсхедэ побач з універсітэтам Твентэ. Арэна замяніла стары стадыён «Дыкман» у 1998 годзе. Планы на пашырэнне і мадэрнізацыю старога стадыёна «Дыкман» былі адпрэчаны і стадыён быў знесены. Кошт будаўніцтва новага стадыёну на месцы старога, ацэньваўся прыкладна ў 33 млн гульдэнаў і заняў на будаўніцтва чатырнаццаць месяцаў, першы сімвалічны камень быў закладзены 31 студзеня 1997 года.

Першы матч на новым стадыёне прайшоў 10 мая 1998 года ў рамках чэмпіянату Нідэрландаў супраць «ПСВ», матч скончыўся гістарычнай перамогай «Твентэ» з лікам 3:0. Вядомая песня «You'll Never Walk Alone» у запісе музыкантаў Gerry & The Pacemakers прайграецца на стадыёне перад кожным матчам.

У 2006 годзе з'явіліся планы аб пашырэнні стадыёну да ёмістасці ў 24 353 месцы. Гэтае пашырэнне было зроблена ў верасні 2008 года, і першапачатковая лічба ў 24 353 месцы была зменшана да 24 244 месцаў.

Актуальны на 10 лютага 2024 года
Паз. Імя Нар.
1   Бр Ларс Унершталь 1990
2   Аб Меэс Гільгерс 2001
3   Аб Робін Прэпер (капітан) 1993
4   ПА Маціяс К’ёлё 2001
5   Аб Гэйс Смаль 1997
6   ПА Карэль Эйтынг 1998
7   Нап Мітчэл ван Берген 1999
8   ПА Юры Рэгеэр 2003
9   Нап Рыкі ван Волфсвінкел 1989
10   Нап Наджы Юнювар (ар. Аякс) 2003
11   Нап Даан Ротс 2001
12   Аб Альфонс Сампстэд 1998
14   ПА Сэм Стээйн 2001
16   Бр Ісам Эль-Мааш 2000
Паз. Імя Нар.
17   Аб Алек ван Гоорэнбеэк (ар. Мехэлен) 1998
18   ПА Міхель Вляп 1997
19   ПА Юнес Тага 2002
20   Аб Джошуа Брэнет 1994
21   Нап Майран Бааду (ар. Манака) 2001
22   Бр Пшамыслаў Тытань 1987
23   ПА Міхал Садылек 1999
24   Аб Юліен Месбагі 2006
25   Нап Лукас Гэсэлінк 2006
30   Бр Сэм Карсіес 2003
34   Аб Анас Саляг-Эдын 2002
38   Аб Макс Брунс 2002
39   Аб Матс Ротс 2006
41   ПА Гэйс Бесэлінк 2004

Крыніцы

правіць
  1. FC Twente - Clubprofiel Праверана 19 верасня 2023.

Спасылкі

правіць

Шаблон:Эрэдывізія чэмпіянату Нідэрландаў па футболе