Федэральная рада беларускіх арганізацый у Аўстраліі

(Пасля перасылкі з ФРБАА)

Федэральная рада беларускіх арганізацый Аўстраліі (ФРБАА) — агульнааўстралійскі беларускі прадстаўнічы орган.

Гісторыя

правіць

ФРБАА створана ў 31 снежня 1976 — 3 студзеня 1977 гг. на 1-й сустрэчы беларусаў Аўстраліі ў Мельбурне з мэтай каардынацыі дзеянняў беларускіх арганізацый у Аўстраліі і рэпрэзентацыі беларусаў у аўстралійскім грамадстве і для беларускіх арганізацый у іншых краінах. Рабочы орган — Выканаўчы камітэт.

На 2-й сустрэчы 29 снежня 1977 — 2 студзеня 1978 гг. у Сіднеі Выканаўчы камітэт пераабраны ў складзе: старшыня Міхась Зуй, намеснік старшыні і скарбнік Уладзімір Сідлярэвіч, сакратар Міхась Лужынскі. У склад Рады ўвайшлі 11 арганізацый:

На 3-й сустрэчы 5 — 9 студзеня 1979 г. у Адэлаідзе з Рады выйшлі Беларускае аб’яднанне ў Аўстраліі (яго кіраўнік Міхась Зуй сышоў з пасады старшыні Выканаўчага камітэта), Беларуска-аўстралійскае незалежнае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе, Беларускі вызваленчы фронт і Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі.

Федэральная рада аб’яднала беларускія згуртаванні ў Новым Паўднёвым Уэльсе, Вікторыі, Паўднёвай і Заходняй Аўстраліі. Дзейнічае паводле статута. Выканаўчы камітэт ФРБАА ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва, каардынацыю супрацоўніцтва паміж арганізацыямі ў правядзенні нацыянальных святкаванняў, культурных мерапрыемстваў, выконвае прадстаўнічую ролю ў міжнародных арганізацыях. Пры ФРБАА створаны Фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля. У 2002 рада аб’ядноўвала ў якасці калектыўных членаў 8 беларускіх араганізацый,[1] у т.л. Беларускае аб’яднанне ў Заходняй Аўстраліі, Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі, Беларускае аб’яднанне ў Паўднёвай Аўстраліі, Беларускі культурна-грамадскі клуб у Феерфілдзе і інш.

Кіраўніцтва

правіць

Старшыні Выканаўчага камітэта[2]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць
  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).