Файт Штос
Файт Штос (ням.: Veit Stoß), або Віт Ствош (польск.: Wit Stwosz) (каля 1447 — 1533) — выдатны нямецкі гатычны скульптар. Працаваў у Кракаве i Нюрнбергу.
Файт Штос | |
---|---|
Дата нараджэння | 1447[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1533 ці 1533 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Veit Stoß[d], Andreas Stoss[d] і Stanisław Stwosz[d] |
Род дзейнасці | скульптар, разьбяр па дрэве, мастак, графік, гравёр па медзі |
Мастацкі кірунак | Інтэрнацыянальная готыка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стваральнік шэдэўра позняга гатычнага стылю — разнога алтара Марыяцкага касцёла ў Кракаве. З 1477 па 1496 гг. працаваў у Кракаве, потым вярнуўся ў Нюрнберг. Адпаведна ў творчасці Штоса адрозніваюць кракаўскі і нюрнбергскі перыяды.
Створаны Штосам па заказу нямецкай абшчыны Кракава ў 1477—1489 гг. у Марыяцкім касцёле алтар з'яўляецца найбуйнейшым гатычным разным алтаром ў свеце (вышыня — 13 м, шырыня — 11 м, вышыня фігур да 2,80 м).
Штос аказаў велізарны ўплыў на стыль разной драўлянай скульптуры цэлага рэгіёна Паўднёвай Польшчы, Славакіі, Аўстрыі і часткі Германіі.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Stoss, Veit (1448? - 1533) [sv] // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118618768 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Union List of Artist Names — 2021. Праверана 9 мая 2022.
- ↑ а б в Catalog of the German National Library Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
Літаратура
правіць- Штосс, Фрейт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.