Факультэт бухгалтарскага ўліку БДСГА

Факультэт бухгалтарскага ўліку — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Факультэт бухгалтарскага ўліку
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Заснаваны 1966

Апісанне правіць

У падрыхтоўцы спецыялістаў улікова-фінансавага профілю прымаюць удзел 6 дактароў навук, прафесараў, 16 кандыдатаў навук, дацэнтаў. У рашэнні ўлікова-аналітычных задач студэнты авалодваюць найноўшымі тэхналогіямі, даведачна-аналітычнымі сістэмамі і спецыялізаванымі праграмнымі прадуктамі па аўтаматызацыі бухгалтарскага ўліку («1С бухгалтэрыя», «Бухстат», «БІЗНЕС-ІНФА», «Бест» і інш.).

Для праходжання вытворчай практыкі студэнты накіроўваюцца на вядучыя прадпрыемствы сістэмы АПК, у фінансавыя органы і банкаўскую сферу. Гэта дае магчымасць выпускнікам зразумець спецыфіку прафесійнай дзейнасці, праверыць сваю канкурэнтаздольнасць на рынку працы і магчымасці будучага працаўладкавання. Студэнты, якія дасканала валодаюць замежнымі мовамі, маюць магчымасць праходжання вытворчай практыкі за мяжой.

Спецыяльнасці правіць

Факультэт бухгалтарскага ўліку на I ступені вышэйшай адукацыі ажыццяўляе падрыхтоўку па спецыяльнасцях «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (кваліфікацыя — эканаміст), «фінансы і крэдыт» (кваліфікацыя — эканаміст) вочнай, завочнай, у тым ліку скарочанай, формаў навучання, на II ступені — па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, статыстыка»[1].

Дэканы правіць

  • Лявон Іосіфавіч Сцешыц (1972—1993)[2].

Зноскі

  1. Факультэт бухгалтарскага ўліку
  2. Сцешыц Лявон Іосіфавіч (1937—2009)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 20 сакавіка 2021.