Факультэт права БДЭУ

Факультэт права — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Факультэт права
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
Дэкан Аляксандр Мікалаевіч Шклярэўскі
Адрас Рэспубліка Беларусь, Мінск, пр. Ракасоўскага 65, корпус 8, к.34
pravo.bseu.by

Гісторыя правіць

Факультэт права створаны ў 1998 годзе на базе кафедры правазнаўства, якая была заснавана ў 1933 годзе.

На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка юрыстаў па спецыяльнасці «Правазнаўства» (спецыялiзацыi «Гаспадарчае права» і «Прававое забеспячэнне знешнеэканамічнай дзейнасці»).

Працуе спецыялізаваны Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый па спецыяльнасцях:

  • грамадзянскае права; сямейнае права; прадпрымальніцкае права; міжнароднае прыватнае права
  • адміністрацыйнае права; фінансавае права; інфармацыйнае права[1].

Кафедры правіць

  • тэорыі І гісторыі права;
  • дзяржаўна-прававых дысцыплін;
  • грамадзянска-прававых дысцыплін;
  • міжнароднага эканамічнага права.

Дэканы правіць

Зноскі