Факультэт унутраных войскаў ВАРБ
Факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
ВАРБ | |
Заснаваны | 1993 |
Апісанне
правіцьФакультэт вядзе адлік сваёй гісторыі ад 20 студзеня 1993 года. 23 чэрвеня 1996 года адбыўся першы выпуск лейтэнантаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю на факультэце і падрыхтаваных для праходжання службы ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь.
7 мая 1998 года факультэту былі ўручаны Баявы Сцяг і Грамата Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — сімвалы воiнскага гонару, доблесці і славы[1].
Спецыяльнасці
правіцьПадрыхтоўка курсантаў на факультэце ўнутраных войскаў праводзіцца па спецыяльнасці «Кіраванне падраздзяленнямі ўнутраных войскаў» з кваліфікацыяй «Спецыяліст па кіраванню — юрыст» (тэрмін абучэння — 5 гадоў).
Акрамя падрыхтоўкі курсантаў, на факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэраў з ліку прапаршчыкаў і ваеннаслужачых кантрактнай службы, якія маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, перападрыхтоўка спецыялістаў.
Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на першасных афіцэрскіх пасадах камандзіраў узводаў у злучэннях і воінскіх часцях унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Склад
правіцьУ склад факультэта ўваходзяць:упраўленне, кафедры аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі ўнутраных войскаў, спецыяльных і інжынерна-тэхнічных дысцыплін, юрыдычных дысцыплін; навукова-даследчая лабараторыя, курсы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, пяць курсанцкіх падраздзяленняў, падраздзяленні забеспячэння.
Начальнікі
правіцьЗноскі
- ↑ Факультэт унутраных войскаў Архівавана 16 снежня 2018.