Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ
Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ — адзін з факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Заснаваны ў 1971 годзе як гідрамеліярацыйны факультэт. Факультэт арганізуе падрыхтоўку інжынераў для вырашэння праблем экалагічнага кірунку ў водагаспадарчым будаўніцтве, арганізацыі бяспечнай жыццядзейнасці людзей, укаранення эфектыўных тэхналогій для ачысткі прыродных і сцёкавых вод.
Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ | |
---|---|
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1971 |
Дэкан | Аляксандр Аляксандравіч Волчак |
Адрас | Брэст, вуліца Маскоўская, 267 |
fise.bstu.by |
Гісторыя
правіцьУ 1976 годзе факультэт быў раздзелены на два факультэты: дэканам гідрамеліярацыйнага факультэта прызначаны Юрый Васілевіч Сцефаненка, а Барыс Васілевіч Карасёў узначаліў факультэт водазабеспячэння і каналізацыі.
У перыяд з 1982 па 1984 гады дэканам факультэта водазабеспячэння і каналізацыі працаваў Васіль Цімафеевіч Васільчанка.
У 1984 годзе факультэты зноў аб’ядналі і дэканам факультэта водазабеспячэння і гідрамеліярацыі прызначаны Юрый Васілевіч Сцефаненка.
Склад факультэта
правіцьУ складзе факультэта знаходзяцца наступныя кафедры:
- Беларускай і рускай моў
- Водазабеспячэння, водаадвядзення і аховы водных рэсурсаў
- Інжынернай экалогіі і хіміі
- Начартальнай геаметрыі і інжынернай графікі
- Прыродаўладкавання
- Цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі
Папярэднія назвы
правіць- Гідрамеліярацыйны факультэт
- Факультэт водазабяспячэння і гідрамеліярацыі
Дэканы
правіць- Барыс Васільевіч Карасёў (1971—1976, 1976—1982 — дэкан факультэта водазабеспячэння і каналізацыі)
- Васіль Цімафеевіч Васільчанка (1982—1984 — дэкан факультэта водазабеспячэння і каналізацыі)
- Юрый Васілевіч Сцефаненка (1976—1984 — дэкан гідрамеліярацыйнага факультэта, 1984—2008 — дэкан факультэта водазабеспячэння і гідрамеліярацыі)
- Аляксандр Аляксандравіч Волчак (з 2009)