Фалей Халкідонскі

Фалей Халкідонскі (грэч. Φαλέας ὁ Χαλκηδόνιος, меркавана V ст. да н.э. — пачатак IV ст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі мысляр з Халкідона, тэарэтык ідэальнага грамадскага ладу антычнага поліса.

Фалей Халкідонскі
Род дзейнасці палітык, філосаф
Дата нараджэння IV стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці III стагоддзе да н.э.
Грамадзянства

Адзінае захаванае згадванне пра яго маецца ў «Палітыцы» Арыстоцеля. Паводле «Палітыкі» Арыстоцеля, Фалей Халкідонскі — адзін з першых распрацоўшчыкаў тэорыі ідэальнага справядлівага грамадскага ладу. «Фалей Халкідонскі першы зрабіў на гэты конт такую прапанову: зямельная ўласнасць у грамадзян (τὰς κτήσεις τῶν πολιτῶν) мусіць быць роўнай (ἴσας)» (Палітыка, II, 4, 1)[1].

Зноскі

  1. Фролов Э. Д. Факел Прометея. Очерки античной общественной мысли: глава 18. Первые утопические проекты и их критики Архівавана 7 сакавіка 2014.

Спасылкі правіць