Фантана (ісп.: Lago Fontana) — ледніковае возера ў правінцыі Чубут, Аргенціна. Разам з суседнім возерам Ла-Плата стварае сістэму азёраў, якая дае пачатак рацэ Сенгер — буйнейшай на поўдні правінцыі.

Фантана
ісп.: Lago Fontana
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 940 м
Плошча 81,50 км²
Аб’ём 6 439 гектаметр кубічны
Басейн
Выцякаюць рака Сенгер
Размяшчэнне
Краіны Аргенціна
Рэгіёны правінцыя Чубут
Фантана (Аргенціна)
Фантана
Фантана
Map

Возера мае плошчу каля 8150 га, размешчана на вышыні 940 м над узроўнем мора ў даліне, якая акружана прыгожым букавым лесам. Рэчкай Рыа-Уніян звязана з возерам Ла-Плата, таксама ў яго ўпадаюць невялікія рэчкі Флорэс і Эль-Пескада і шматлікія ручаі. У адрозненне ад іншых азёраў у рэгіёне, яно не ўваходзіць у склад якога-небудзь нацыянальнага парку; тым не менш, пейзаж не быў істотна зменены чалавечай дзейнасцю. Насельніцтва ў раёне возера складае каля 40 жыхароў.