Фармоз (лац.: Formosus PP.; 816 — 4 красавіка 896) — Папа Рымскі з 6 кастрычніка 891 па 4 красавіка 896.

Фармоз
лац.: Formosus PP.
Фармоз
111-ы Папа Рымскі
10 кастрычніка 891 — 4 красавіка 896
Папярэднік Стэфан V
Пераемнік Баніфацый VI, Папа Рымскі
Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне каля 816[1]
Смерць 4 красавіка 896[1]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіў з арыстакратычнага рымскага роду. Пры Мікалаі Вялікім стаў біскупам Порта. Загадваў місіянерскай дзейнасцю ў Балгарыі і быў запрошаны балгарамі заняць тамтэйшую кафедру, але адмовіўся з кананічных меркаванняў. У ходзе канфлікту з Янам VIII быў адлучаны ад царквы па абвінавачванні ў спробе звяржэння пантыфіка. Рэабілітаваны Марынам I, а пасля яго смерці падтрымліваў палітыку Стэфана V. З кожным новым пантыфікатам узмацняў свой уплыў у царкоўнай іерархіі, пакуль сам не быў абраны папам.

Сваёй асноўнай задачай Фармоз бачыў збавенне папскага прастола ад прыгнёту Гвіданідаў. У надзеі падарваць іх ўплыў ён заклікаў у Італію Арнульфа Карынтыйскага і ўласнаручна каранаваў яго імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пакуль Арнульф рыхтаваўся да ўварвання ў Спалета, яго разбіў параліч і ён быў вымушаны накіравацца ў Германію. Палітыка процідзеяння Гвіданідам выклікала вострую незадаволенасць тускулюмскага коміта Тэафілакта I, прыхільнікі якога сталі рыхтаваць звяржэнне Фармоза.

Сваім пераемнікам Стэфанам VI (VII), якія знаходзіўся пад уплывам Тэафілакта, памерлы пры нявысветленых абставінах Фармоз у студзені 897 года быў асуджаны на Трупным сінодзе, сімвалічна пакараны і скінуты ў Тыбр. Праваслаўныя бачаць у Фармозы аднаго з пачынальнікаў расколу хрысціянства, нібыта ён прэтэндаваў таксама і на свецкае панаванне[2].

Зноскі

  1. а б в г autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
  2. Філатэй, «Пасланне пра неспрыяльныя дні і гадзіны», 1527

Спасылкі

правіць