Фастнахтшпіль
Фастнахтшпіль (ням.: Fastnachtspiel, літар. — масленічная гульня, ад Fastnacht масленіца + Spiel гульня) — від нямецкага народнага твора, разнавіднасць сярэдневяковага фарса. Узнік на аснове масленічных карнавальных інсцэніровак (бытавыя сцэны, звычайна анекдатычнага характару). У XIV—XVI стст. літаратурна апрацаваны, тэматыка пашыралася за кошт сюжэтных запазычанняў з твораў рыцарскай літаратуры і інш. Асаблівае развіццё набыў у Нюрнбергу сярод удзельнікаў гуртка майстэрзінгераў. Лепшыя ўзоры створаны Г.Саксам.
Літаратура
правіць- Lier L., Studien zur Geschichte des Nürnberger Fastnachtspiels, Diss., Nürnberg, 1889;
- Michels V., Studien über die ältesten deutschen Fastnachtspiele, Strassburg, 1896;
- Holl K., Geschichte des deutschen Lustspiels, Lpz., 1923;
- Мокульский С. О., История западноевропейского театра, т. I, М., 1936.