Ганс Сакс
Ганс Сакс (таксама Ганс Закс) (ням.: Hans Sachs; 5 лістапада 1494, Нюрнберг — 19 студзеня 1576, Нюрнберг) — галоўны паэт нямецкага Адраджэння, майстарзінгер і драматург.
Ганс Сакс | |
---|---|
ням.: Hans Sachs | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1494[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1576[1][2] (81 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, спявак, драматург, акцёр, кампазітар |
Мова твораў | нямецкая |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1494 годзе ў сям’і краўца. Наведваў лацінскую школу, затым у 1509—1511 гадах вучыўся шавецкай справе, затым пяць гадоў быў вандроўным чаляднікам. У гэты час ён апынуўся ў Інсбруку пры двары імператара Максіміліяна I, верагодна, менавіта там вырашыў вывучыць мастацтва майстарзанга. Пачаў навучанне ў Мюнхене ў Леанарда Ноненбека, а з 1520 пасяліўся ў Нюрнбергу, дзе стаў майстрам шавецкай справы і адначасова актыўным удзельнікам і адзін час старшынёй таварыства майстарзінгераў. У 1519 годзе ажаніўся з 17-гадовай Кунігундай Кройцэр, якая памерла ў 1560 годзе. У 1561 годзе ўзяў шлюб другі раз, на маладой ўдаве Барбары Харшэр. Ад першага шлюбу меў 7 дзяцей, ні адзін з якіх яго не перажыў. З самага пачатку падтрымаў Рэфармацыю ў варыянце Марціна Лютэра. Першапачаткова атрымаў вядомасць як паэт менавіта вершамі, якія тлумачылі ідэі рэфармацыі. Напісаў больш за 6000 вершаў і стаў адным з самых вядомых паэтаў XVI стагоддзя.
Зноскі
- ↑ а б Goetze E. Sachs, Hans // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1890. — Т. 30. — S. 113–127.
- ↑ а б Sachs, Hans // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 23.
- ↑ а б Сакс Ганс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Браун Ф. А. Ганс Сакс // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 95–96.
Літаратура
правіць- Сініла Г. В. Сакс Ганс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 91. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганс Сакс