Федэральны Урад ЗША

(Пасля перасылкі з Федэральны ўрад ЗША)

Федэральны Урад ЗША (англ.: The federal government of the United States, Government of the United States, U.S. government) — цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання ЗША, усталяваная згодна канстытуцыі ЗША. Федэральны Урад падзяляецца на тры галіны: заканадаўчую, выканаўчую і судовую. З дапамогай сістэмы раздзялення ўлад, кожная з галін мае пэўную аўтаномнасць працы ды пэўную ўладу над дзвюма іншымі галінамі. У дадатак, вялікая частка палітычных пытанняў, паводле канстытуцыі, застаецца ў кампетэнцыі асобных штатаў. Месцам размяшчэння федэральнага ўрада ЗША з'яўляецца Федэральная акруга і сталіца краіны — горад Вашынгтон на яго тэрыторыі.

Федэральны Урад утвораны з прыняццем Канстытуцыі ЗША ў 1787. Форма дзяржаўнага кіравання — федэратыўная рэспубліка. Федэральны Урад валодае толькі тымі паўнамоцтвамі, якія прапісаны ў Канстытуцыі.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць