Фелікс Ягмін (польск.: Feliks Jagmin; 1799 — ?) — дзяржаўны службовец.

Фелікс Ягмін
Пелікан
Пелікан
маршалак шляхты Брэсцкага павета
1837 — 1840
Нараджэнне 1799
Род Ягміны[d]
Бацька Каэтан Станіслаў Ягмін[d]
Маці Даміцэла з Малішэўскіх[d]
Жонка Юзэфа з Мержаеўскіх[d]
Дзеці Калікст Ягмін[d]

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Ягмінаў герба «Пелікан».

Быў камер-юнкерам імператарскага двара, павятовым маршалкам (1837—1840). У 1850-я гады знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам — ці то з прычыны ўдзелу сваёй жонкі ў змове Мераслаўскага, ці то праз уласны ўдзел ў ёй[1]. Удзельнічаў у Крымскай вайне, а затым у час паўстання 1863 года ваяваў побач з Рамуальдам Траўгутам у кобрынскіх лясах[2].

Сям’я

правіць

У шлюбе з Юзэфай з Мержаеўскіх. Іх сыны: Юльян (1840-?), Аўгуст (1840-?) і Фелікс (1842-?) скончылі Брэсцкі кадэцкі корпус. У час паўстання 1863 года Юльян ваяваў у атрадзе Стасюкевіча. Аўгуст таксама прыняў актыўны ўдзел у паўстанні і быў сасланы ў Варонежскую губерню[1].

Зноскі