Феномен 2012 года
Феномен 2012 года — комплекс шырока распаўсюджаных эсхаталагічных перакананняў, паводле якіх 21 (ці 23) снежня 2012 года здарыцца глабальны катаклізм ці адбудзецца фундаментальная трансфармацыя свету[1][2][3][4][5]. Гэта дата разглядаецца як апошняя ў 5125-гадавым цыкле мезаамерыканскага календара, пабудаванага на аснове Доўгага Ліку[6]. Для абгрунтавання даты былі прапанаваны розныя тэорыі, такія як тэорыя «галактычнага выраўноўвання» і нумералагічныя формулы, але ніводная з іх не была прызнана ў навуковым асяроддзі.
У інтэрпрэтацыі адэптаў руху Нью Эйдж дата азначае так званы «Вялікі пераход», пасля якога Зямля і яе жыхары выпрабуюць фізічнае ці духоўнае ператварэнне , 21 снежня 2012 можа стаць пачаткам новай эры[7]. Паводле іншых здагадак, у гэты дзень адбудзецца канец свету ці падобная сусветная катастрофа. Разглядаюцца розныя яе сцэнарыі, такія як разбуральнае гравітацыйнае ўзаемадзеянне паміж Зямлёй і чорнай дзіркай у цэнтры Млечнага Шляху ў выніку «галактычнага выраўноўвання», інверсія магнітнага поля Зямлі як следства максімуму сонечнай актыўнасці каласальнай магутнасці[8] ці сутыкненне Землі з Планетай X, напрыклад, з міфічнай блукаючай планетай Нібіру, населенай разумнымі істотамі.
Вучоныя з розных галін навукі адпрэчваюць магчымасць якога-небудзь усепланетнага катаклізму ў 2012 годзе. У прыватнасці, прафесійныя маяністы заяўляюць, што ні ў адным з захаваных эпіграфічных помнікаў класічных мая няма сведчанняў ці прадказанняў пра гібель чалавецтва, і што здагадкі пра «канец» Доўгага Ліку ў 2012 годзе скажаюць уяўленні аб гісторыі і культуры мая[3][9][10]. Аўтарытэтныя астраномы і спецыялісты з іншых абласцей абвясцілі тэорыі пра «канец свету» ілжэнавуковымі, з прычыны таго, што яны супярэчаць даным назіранняў[11] і «адцягваюць ад куды больш надзённых праблем, такіх як глабальнае пацяпленне і страта біялагічнай разнастайнасці»[12].
Крыніцы
правіць- ↑ Robert K. Sitler (February 2006). "The 2012 Phenomenon: New Age Appropriation of an Ancient Mayan Calendar". Novo Religio: the Journal of Alternative and Emergent Religions. 9 (3). Berkeley: University of California Press: 24–38. doi:10.1525/nr.2006.9.3.024. ISSN 1092-6690. OCLC 357082680.
- ↑ Sacha Defesche. 'The 2012 Phenomenon': A historical and typological approach to a modern apocalyptic mythology. . skepsis (2007). Праверана 29 April 2011.
- ↑ а б G. Jeffrey MacDonald (27 March 2007). "Does Maya calendar predict 2012 apocalypse?". USA Today. Праверана 14 October 2009.
- ↑ Hoopes 2011a.
- ↑ Hoopes 2011c.
- ↑ 2012 Maya Calendar Mystery and Math vs. Thor’s Day, Worship the Sun Day, et al (англ.). Surviving Yucatan. Праверана 9 снежня 2012.
- ↑ Benjamin Anastas (1 July 2007). "The Final Days" (reproduced online, at KSU). The New York Times Magazine. New York: The New York Times Company: Section 6, p.48. Праверана 18 May 2009.
- ↑ 2012: Shadow of the Dark Rift . NASA (2011). Праверана 28 October 2012.
- ↑ Stuart D. The Order of Days: The Maya World and the Truth about 2012. — Doubleday Religious Publishing Group, 2011. — 272 с. — ISBN 9780385527262.
- ↑ David Webster. The Uses and Abuses of the Ancient Maya (PDF)(недаступная спасылка). The Emergence of the Modern World Conference, Otzenhausen, Germany: Penn State University (25 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2009. Праверана 14 October 2009.
- ↑ 2012: Beginning of the End or Why the World Won't End? . NASA (2009). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2011. Праверана 26 February 2011.
- ↑ David Morrison. Nibiru and Doomsday 2012: Questions and Answers(недаступная спасылка). NASA: Ask an Astrobiologist (2012). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2013. Праверана 28 February 2012.
Літаратура
правіць- Hoopes, John W. A Critical History of 2012 Mythology(англ.) // Proceedings of the International Astronomical Union. — Cambridge University Press, 2011a. — Vol. 7. — P. 240–248. — ISSN 1743-9213. — DOI:10.1017/S174392131101266X
- Hoopes J. W. New Age Sympathies and Scholarly Complicities: The History and Promotion of 2012 Mythology(англ.) // Archaeoastronomy: The издание of Astronomy and Culture. — 2011c. — Vol. 24. — P. 180–201. — ISSN 0190-9940.