Фесалійскі ўніверсітэт

Фесалійскі ўніверсітэт (грэч.: Πανεπιστήμιο Θεσσαλίας) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Волас.

Фесалійскі ўніверсітэт
грэч.: Πανεπιστήμιο Θεσσαλίας
Volos-univ-of-thessaly-20130702.jpg
Арыгінальная назва грэч.: Πανεπιστήμιο Θεσσαλίας
Заснаваны 1984
Размяшчэнне Волас
Сайт uth.gr

Агульная характарыстыкаПравіць

Універсітэт уключае галоўны кампус у горадзе Волас і рэгіянальныя кампусы, размешчаныя ў Кардзіцы, Ларысе, Трыкале і Ламіі. Цэнтральны адміністрацыйны і навучальны корпус універсітэта размешчаны на набярэжнай марскога порта. Яго часта называюць галоўным універсітэцкім кампусам, але насамрэч універсітэт не мае адзінай асноўнай пляцоўкі, бо ў яго ёсць некалькі аб'ектаў з будынкамі, якія геаграфічна размеркаваны ў шырокім рэгіёне Воласа.

СтруктураПравіць

  • Факультэт сельскагаспадарчых навук
  • Факультэт эканамічных і адміністрацыйных навук
  • Інжынерны факультэт
  • Тэхналагічны факультэт
  • Факультэт гуманітарных і сацыяльных навук
  • Факультэт фізічнай культуры, спорту і дыеталогіі
  • Факультэт навук аб здароўі
  • Факультэт (дакладных) навук

СпасылкіПравіць