Фларыдскі сельскагаспадарчы і механічны ўніверсітэт
Фларыдскі сельскагаспадарчы і механічны ўніверсітэт (англ.: Florida Agricultural and Mechanical University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Талахасі, штат Фларыда.
Фларыдскі сельскагаспадарчы і механічны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Florida Agricultural and Mechanical University | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: Florida Agricultural and Mechanical University |
Заснаваны | 1887 |
Студэнты | 9 184[1] і 8 077[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Талахасі, Фларыда, ЗША |
Сайт | famu.edu |
![]() |
Гісторыя
правіцьГэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Заснаваны ў 1887 годзе, гэта трэці па велічыні гістарычна чорны універсітэт у Злучаных Штатах па колькасці студэнтаў і адзіны дзяржаўны гістарычна чорны універсітэт у Фларыдзе.
Каледж быў размешчаны ў Талахасі, таму што гэты горад, акруга Леон і сумежныя акругі лідзіравалі ў ХІХ стагоддзі ў штаце па колькасці афраамерыканскага насельніцтва, што адлюстроўвае былы статус Талахасі як цэнтра гандлю рабамі ў Фларыдзе. На месцы ўніверсітэта знаходзілася плантацыя плошчай 375 акраў губернатара Фларыды Уільяма Поупа Дзюваля, чый асабняк сёння з'яўляецца бібліятэкай.
Структура
правіць- Каледж сельскай гаспадаркі і харчавання
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- Каледж права
- Каледж фармацыі і фармацэўтычных навук
- Каледж сацыяльных навук, мастацтваў і гуманітарных навук
- Каледж навук і тэхналогій
- Школа сумежных медыцынскіх навук
- Школа архітэктуры і інжынерных тэхналогій
- Школа бізнесу і прамысловасці
- Школа экалогіі
- Школа аспірантуры і даследаванняў
- Школа журналістыкі і графічных камунікацый
- Школа медсястрынства
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фларыдскі сельскагаспадарчы і механічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы